У 1521 годзе кароль Рэчы Паспалітай Жыгімонт “Стары” падараваў сваёй жонцы Боне Сфорцы Сялец. У вёсцы Сялец, якая калісьці была мястэчкам, каралева Бона распарадзілася ўзвесці замак і касцёл. Цяпер на месцы замка знаходзіцца сметнік.
У 1733 годзе на выбарах ў Рэчы Паспалітай перамог кракаўскі ваявода Станіслаў Ляшчынскі. Але пры дапамозе Расеі і Прусіі да ўлады прыйшоў яго канкурэнт – сын манарха Аўгуст ІІІ Веццін-Сас. Грамадства тады падзялілася на два лагера – адны былі за “Саса”, другія – за “Ляса”.
Ляшчынскі, пры дапамозе магнатаў, арганізаваў канфедэрацыю. І пад час бою паміж імі сама вёска былаа выпаленая. Тады згарэў і мясцовы замак – Сялецкі палац.
Рэшткі каралеўскага палаца захаваліся да сенняшняга дня: цэглы з падмурка мясцовы разабралі пасля сусветных войнаў мінулага стагоддзя, 5-метровай глыбіні роў вакол замка заплыў пяском і зарос хмызамі. Каля былога палаца засталася толькі сажалка, а раней тут знаходзўсяі ландшафтны парк, дзе раслі 16 відаў заморскай шаўкавіцы.
Акрамя гэтага ў вёске знаходзіцца шэраг славутасцей: капліца Святога Лаўрына, праваслаўная Успенская царква ў руска-візантыйскім стылі, пабудаваная ў 1863-1870 гг. і касцёл Святога Аляксея, які быў збудаваны ў 1912 годзе.
Паездка ў Сялец у цяперашні час уваходзіць у склад шматлікіх пазнавальных маршрутаў для тых вандроўцаў, каго прыцягвае Турызм і адпачынак у Беларусі, напрыклад турыстычны маршрут “Славутасці Бярозаўскага краю“.
Дык няўжо смецце і старыя пакрышкі прывабліваюць турыстаў?