Моладзь

Перамагчы свае памылкі

Памылкі – лёс кожнага з нас. Калі, вы ўпэўненны, што вы іх не робіце – вы ці унікум, ці проста не вельмі чулы чалавек. І як не сумна, хутчэй за ўсё другое.Але памылкі – гэта не канец жыцця. Канешне, шмат якія цяжка ці нават немагчыма выправіць, але ж не трэба класці сваё жыццё на іх алтар. Трэба навучыцца вынесці вопыт нават з самых складаных сітуацыі і больш іх не перажываць.

Прапануем вашай увазе некалькі саветаў, як адолець свае памылкі і пакінуць іх у мінулым:

1. Не вінаваціце сябе і не зацыкляйцеся на памылках. Віна – не лепшая матывацыя, каб дзейнічаць далей, ды і сталае пачуццё віны нясе ў сабе толькі негатыў, але ніяк не пазітыў.

2. Папрасіце прабачэння. Гэта прасцей, чым насіць раскаянне ў сабе. Прычым прасіць прабачэння можна і не губляючы ўласнай годнасці. Часта гэта вельмі неабходна, каб рухацца далей.

3. Не імкніцеся апраўдацца. Гэта таксама не выхад, не перакладайце віну на іншых. Калі вы будзеце скажаць рэальнасць, вы не зможаце вынесці карысны вопыт і будзеце здзейсняць гэту ж памылку зноў і зноў.

4. Сціпласць – добрая якасць. Калі чалавек ніколі не здзяйсняе памылак, яго пачынае перапаўняць гонар. Памылкі нагадваюць нам, што мы недасканалыя істоты. Часам памылкі могуць ацвярэзіць нас і адкрыць нам новыя перспектывы. Не лайце сябе за тое, што вы недасканалыя. Важна наша ўнутранае стаўленне, а не вонкавы поспех і няўдачы.

5. Пабяцайце сабе больш не здзяйсняць гэтай памылкі. Галоўнае, абяцанне павінна быць канкрэтным. Скажыце сабе: “Я больш ніколі не буду гэтак рабіць” – і не паспрабуйце насамрэч ніколі гэтак не рабіць.

6. Не губляйце пачуццё гумару. Нават у самых складаных сітуацыях. Не будзьце занадта сур’ёзныя. Шматлікія памылкі могуць быць і павінны быць успрыняты з гумарам.

Галоўнае, ніколі не губляйце сабе, сваё пачуццё годнасці і ўсвядомце, што памылкі існуюць, каб іх выпраўляць ці выпраўляцца самому.

Пакінуць адказ