Моладзь

Правілы паводзін з выкладчыкамі

Так ужо пабудавана наша сістэма адукацыі, што студэнт вельмі залежыць ад кожнага выкладчыка. І трэба знаходзіць нейкі, калі ўжо не падыход, так хаця б выхад.

Узаемаадносіны з выкладчыкам уплываюць на вашыя заняткі. Справа становіцца сапраўды складанай, калі выкладчык ставіць пераздачы за свой, студэнцкі, пункт гледжання, што адрозніваецца ад ягонага, выкладчыцкага.

Як правіла, усім выкладчыкам падабаюцца студэнты, якія шчыра цікавяцца прадметам і задаюць пытанні па тэме. Найлепшы спосаб быць на добрым рахунку ў выкладчыка – гэта проста быць захопленым студэнтам.

Вось некалькі рэкамендацый, знойдзенных у сеціве, што дапамогуць вам прадэманстраваць сваю зацікаўленасць і дапытлівасць:

  • Не крытыкуйце дзеянні выкладчыка, не ганьце і не жальцеся на іх.
  • Зрабіце так, каб выкладчык зразумеў, што вам спадабалася ў яго курсе.
  • Усміхайцеся.
  • Запомніце імя выкладчыка і карыстайцеся ім.
  • Слухайце, што выкладчык распавядае пра сябе.
  • Гутарце на тэмы, якія цікавяць выкладчыка.
  • Дайце ведаць выкладчыку, што ўсведамляеце яго значнасць.
  • Пазбягайце спрэчак.
  • Калі вы не правы, прызнайце гэта хутка і рашуча.
  • Лепш задаць пытанне, чым зрабіць заўвагу.
  • Сумленна імкніцеся зразумець пункт гледжання выкладчыка.
  • Дайце ведаць выкладчыку, што вы сапраўды жадаеце атрымаць добрую адзнаку па прадмеце.
  • Выконвайце ўсе заданні на працягу семестра.

 

Пакінуць адказ