Грамадства

Новы “Еўраопт” адчыняе дзверы 22 снежня

Гэта будзе самая буйная ў краіне крама гэтай кампаніі. Толькі гандлёвы пляц новага «Еўраопта» ў Берасці складзе 4,7 тысячы квадратных метраў.
Дадзены гандлёвы аб’ект, як і ўся сетка крамаў «Еўраопт», будзе разлічаны, у першую чаргу, на прадстаўнікоў сярэдняга класа беларускага грамадства. Дзякуючы сістэме акцый і зніжак, даступным коштам, шырокаму асартыменту прамысловых і прадуктовых тавараў, а таксама сістэме дысконту, «Еўраопт» у Берасці плануе хутка заваяваць папулярнасць у мясцовага насельніцтва.

Акрамы таго, у краме будуць уласны кандытарскі і мясны цэх, так што пакупнікі змогуць ацаніць і выпечку, і каўбасы ўласнага вырабу. Уся прадукцыя будзе вырабляцца на італьянскім абсталяванні. Яшчэ адна асаблівасць новай крамы – значная частка пляца (каля 35 адсоткаў) будзе адведзена пад прамысловыя тавары.

Хуткім часам у «Еўраопце» таксама плануецца адкрыць цырульню, некалькі кафэ хуткага сілкавання і рэстаранаў.

Паводле a-h.by

Пакінуць адказ