12 снежня беларускі пакет дакументаў на ўступленне разгледзела працоўная група Балонскага камітэта.У красавіку нас чакае адказ на пытанне” Балонскаму працесу на Беларусі быць?”Вынікі працы групы будуць прэзентаваныя на саміце міністраў адукацыі 47 краін – удзельніц Балонскага камітэту ў красавіку 2012-га, калі і будзе вынесенае канчатковае рашэнне – быць Беларусі ўдзельніцай Балонскага працэсу ці не.
Каб яшчэ раз памедытыраваць над пытаннем, што такое Балонскі працэс і навошта ён нам патрэбен, прапануем вашай увазе падрабязную інфаграфіку:
Як можна заўважыць, універсітэты краін удзельніц Балонскага працэсу маюць больш значную аўтаномнасць і самостойнасць у параўнанні з нашымі ўніверсітэтамі. Вось напрыклад, рэктара у еўрапейскіх вузах выбіраюць. Гэта ён служыць студэнтам і ўніверсітэт, а не наадварот, як у нашай краіне. А яшчэ ёсць студэнцкае самакіраванне, якое беларускім студэнтам нават і ў марах не сустралася (праўда, тут варта сказаць, што нашыя студэнты яшчэ не гатовыя займацца такой адказнай справай (а справа сапраўды адказная, бо самакіраўніцтва гэта вырашэнне навуковых, эканамічных і іншых праблем навучальнай установы, а не толькі арганізацыя дасуга і нейкіх мала зразумелых мерапрыемстваў).
І наконт якасці адукацыі – ў замежжы яна бясспрэчна вышэй. Чаго варта тое, што праграмма не дасылаецца зверху, а распрацоўваецца самімі выкладчыкамі і кіраўніцтвам універсітэту. І за палітычныя погляды табе таксама нічога не будзе – там нават не выкладаецца дзяржаўная ідэалогія, як адзіна правільная. А яшчэ студэнты прывучаныя працаваць самастойна, маюць дастатковую колькасць падручнікаў і не прымушаны губляць час на пісаніну.
Уладзімір Дунаеў, адзін з аўтараў альтэрнатыўнага дакладу пра стан беларускай вышэйшай адукацыі:
«У 2002 годзе, калі была зробленая першая спроба ўключыць Беларусь у Балонскі працэс, распрацоўвалася адпаведная прававая база. Тады ўпершыню зафіксавалі мадэль “бакалаўр–магістр”, распрацавалі некалькі спецыяльных законаў і нават прынялі ў першым чытанні Закон аб вышэйшай адукацыі, дзе фіксаваліся фундаментальныя прынцыпы ўніверсітэцкай аўтаноміі ды акадэмічныя свабоды.
Аднак у 2004 годзе пачаўся працэс самаізаляцыі беларускай адукацыі. Гэта было адказам на рост апазіцыйнасці студэнцтва, прычынай якога абвясцілі заходні ўплыў. Ход Закона аб вышэйшай адукацыі быў спынены, і зачынілі шэраг навучальных установаў, сярод якіх, да прыкладу, Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт. Было абвешчанае вяртанне да савецкай мадэлі адукацыі.
У 2007 годзе Закон аб вышэйшай адукацыі быў прыняты, аднак артыкулаў пра акадэмічныя свабоды і ўніверсітэцкую аўтаномію там ужо не было.
Кодэкс аб адукацыі, які ўступіў у сілу ў 2011 годзе, толькі працягвае гэтую лінію: універсітэцкая супольнасць згодна з ім не мае ніякіх інструментаў для ўплыву на кіраванне ВНУ: рэктары, якія ёсць наўпроставай уладай ва ўніверсітэтах, не абіраюцца саветамі ВНУ або апякунскімі саветамі ды нават не падсправаздачныя акадэмічнай супольнасці.
Фактычна, адсутнасць аўтаноміі ўніверсітэтаў азначае, што кіраўніцтва ўніверсітэту не можа абараняць інтарэсы студэнтаў і выкладчыкаў, а здольная толькі выконваць даручэнні, накіраваныя зверху. Гэта вядзе нават да таго, што ВНУ ў Беларусі выкарыстоўваюцца як інструменты палітычных рэпрэсій.
Балонскі працэс – усяго толькі інструмент, і трэба разумець, навошта ён патрэбны. Гэта не панацэя, там таксама ёсць свае хібы. Аднак цяпер ён – рэальны шанец рэфармаваць сістэму адукацыі, каб яна больш суадносілася з патрэбамі сучаснага грамадства. Але цяпер рэч яшчэ і ў тым, што ніякіх працэдур выключэння з Балонскага працэсу няма, і няма нават механізмаў прымусу да выканання ў межах Балонскай сістэмы».
Паводле 34mag.net
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…