Моладзь

Студэнтаў Берасця набіраюць у міліцыянты

Студэнты будуць патруляваць вуліцы нашага горада. Міліцыя дапаможа ім суправаджэннем і формай. Бліжэйшым часам на патруляванне выйдуць чальцы студэнцкага аддзела аховы правапарадку “Алмаз” Берасцейскага тэхнічнага ўніверсітэта. Студэнты ўніверсітэта імя Пушкіна ўжо бралі ўдзел у патруляванні.

Студэнты з “Алмаза” ўжо маюць досвед супрацы з міліцыяй. Улетку яны дапамагі знішчыць плантацыі канопляў і маку ды нават затрымалі наркадылера пры перасячэнні беларуска-польскай мяжы.

Трэніроўкі “алмазаўцаў” па рукапашным боі, якія раней праводзіліся зрэдку, цяпер стануць рэгулярнымі. Студэнты выйдуць на патруляванне без зброі, але з імі вядуцца заняткі па вывучэнні стралковай зброі.

Паводле euroradio.fm

Фота: svaboda.org

Фота: svaboda.org

Пакінуць адказ