Шматразовыя перамовы з БФСТ “Дынама” з нагоды выкарыстання ў назве клуба словы “Дынама” не прывялі да кампрамісу. Агульным сходам клуба было прынята рашэнне аб пераназванні.
Рэспубліканскае дзяржаўна-грамадскае аб’яднанне БФСТ «Дынама», якому належыць зарэгістраваны гандлёвы знак «Дынама», выставіла новыя патрабаванні па аплаце за яго выкарыстанне.
Калі раней футбольны клуб плаціў 3 млн рублёў у месяц, то па новым дамовам павінен выкладваць штомесяц 20 млн рублёў з наступным павелічэннем па патрабаванні праваўладальніка. У год атрымліваецца 240 млн. Такая сума і прымусіла кіраўніцтва клуба змяніць назву.
Прыхільнікі ФК «Дынама-Брэст» лічаць, што змена назвы ўсё роўна пацягне значныя фінансавыя выдаткі на пераафармленне дакументацыі, атрыбутыкі і адштурхне значную частку заўзятараў.
Нават капітан берасцейскага “Дынама” Дзмітрый Мазалеўскі здзіўляецца, за што павінен плаціць клуб:
– Калі ўсё было добра – аддавалі БФСТ нязначную суму. Зараз у краіне вельмі жорсткі крызіс, а плаціць трэба ў дзесяць разоў больш. Логіка адсутнічае. Выходзіць, забіраем грошы ў саміх сябе. Мая пазіцыя простая – толькі «Дынама». Калі пераймянуюць… , што ж, прыйдзецца змірыцца.
Новая назва Будзе абраная апытаннем сярод заўзятараў, журналістаў І футбольных спецыялістаў Берасця на афiцыйным сайце. Сярод прапанаваных назваў: “Атлетык”, “Брэст”, “Арсенал”, “Заходні Буг”, “Крэпасць”, “Бярэсце”, “Фартуна”. На дадзены момант лiдыруе назва “Атлетык”.