Да іспытаў усяго ноч – самы час браць у рукі падручнікі і канспекты, 100500 кружак кавы і паўтараць ужо вывучанае. Ці вучыць ізноў? Ці проста вучыць? Ды што наогул рабіць?
Нават калі вы вельмі разумны і добрасумленны студэнт, вы ўсё роўна не застрахаваны ад такой катастрофы – часу засталося зусім мала, а вучобы не пачаты край. Варыянтаў выйсця, ўсё ж, можа быць вялікая колькасць ((:
Варыянт першы: можна легчы спаць на шасці падручніках, паклікаць халяву, ці пакласці залікоўку. І яшчэ шмат чаго, але гэта зусім не стоадсоткавы варыянт.
Варыянт другі: можна проста легчы спаць, дачакацца пераздачы і прыйсці іспыт бліскуча. Зусім іншая справа, што няма ніякіх гарантый, што вы падрыхтуецеся наступным разам. Ды і стыпендыі шкада…
Варыянт трэці: можна пачаць зубрыць усё ўпоперак і ўдаўжыню. Галоўная праблема – вы паспееце вывучыць максімум 10 пытанняў і спужаецеся світанку, як апошні вампір.
Варыянт чацвёрты: можна рабіць шпаргалкі. Але знаўцы ведаюць, што світанка прыйдзецца таксама пужацца, бо гэта справа займае столькі ж часу колькі і вучоба. Добра, калі вам дапамогуць вашыя сябры-калегі, але трэба загадзя дамовіцца наконт гэтай дапамогі. І ўвогуле шпаргалкамі карыстацца нельга… Лепей проста пачытайце іх, зразумейце і перачытайце пасля – ваша галава ўжо не будзе пустой.
Варыянт пяты: вы збіраецеся вучыць. Падрыхтуйцеся не спаць і не аццягваць сваю ўвагу на тэлефонтэлевізарсяброўлюбімыфільмправеркупоштыікантакта. Пачытайце канспект лекцый. Вы знойдзіце там шмат адказаў на вашыя пытанні (праверана на ўласным вопыце ўсіх студэнтаў). Карыстайцеся Інтэрнэтам – шукайце канкрэтныя адказы, занатуйце найбольш важныя тэзісы, формулы. Зрабіце кароткія выпіскі для кожнага пытання – перад дзвярыма аўдыторыі вам будзе лёгка ўзнавіць усе пытанні ў памяці. Не забывайце рабіць перапынкі – 10-15 хвілінаў, што дапаможа вам не быць зусім-зусім стомленымі пасля ночы барацьбы за лёс. Таксама можна і паспаць, калі ў вас ёсць на гэта час ((: так адпачнеце і вы, і ваш мозг, якому яшчэ пераварваць усю ўскладзеную на яго інфармацыю.
Але самы добры савет, які толькі магчымы – вучыцеся, не адкладвайце ўсё на апошнюю ноч. Любыя веды, патрэбны вам, таму што яны дапамагаюць вам развівацца і расці. Хаця сартыраваць інфармацыю таксама нядрэнна, як і адпачываць ((:
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…