Каля 600 работнікаў аднаго з найбуйнейшых у Беларусі дзяржаўнага прадпрыемства па здабычы і перапрацоўцы шчыльных горных парод выйшлі з прафсаюзнай арганізацыі па прычыне нездавальняючай працы прафкама і нізкай зарплаты.
Пачалося ўсё з таго, што 220 кіроўцаў РУВП “Граніт” напісалі заявы аб выхадзе з прафсаюза. Пасля да іх далучыліся рабочыя іншых цэхаў, якія не адчувалі абароны сваіх правоў у цяперашняй эканамічнай сітуацыі: кошты растуць з кожным днём, а зарплата ранейшая.
Але кіраўніцтва РУВП “Граніт” выступіла супраць такога рашэння, паведамляе “БЕЛАРУСКІ ПАРТЫЗАН”:
– Па машыне майго сябра стрэлілі з стрэльбы, – кажа адзін з кіроўцаў БелАЗа.
– А маім бацькам тэлефанавалі з просьбай паразуміць мяне, – распавядае экскаватаршчык.
– Пагражалі звольніць з працы! А хто працаваць будзе? Нас жа сотні! – Забегалі, заварушыліся, а раней пра што думалі? Людское цярпенне не бязмежна!
Не гледзячы на тое, што рабочым і іх сем’ям, якія напісалі заявы аб выхадзе з прафсаюза, паступаюць пагрозы з боку кіраўніцтва, людзі не здаюцца.
Зараз на «Граніце» створана першасная незалежная прафсаюзная арганізацыя, абрана кіраўніцтва выканаўчага бюро і кантрольная камісія – піша лунінецкі інтэрнэт-партал “Информ-прогулка”.
Фота: paper.li