На пярэдадні Новага года, гурт “Дай Дарогу!” падараваў берасцейцам і гасцям горада адчуванне вясёлага свята і святочны канцэрт.
Пачаўся канцэрт з выступу гурта PAINGAN (Берасце), якому сапраўды ўдалося разагрэць публіку.
З кожнай хвілінай у клубе Zio PePe станавілася ўсё больш і больш людзей. І гэта не дзіўна. У хуткім часе на сцэне з’явіўся легенданы гурт “Дай Дарогу!”, якога чакалі звыш 200 чалавек.
Варта адзначыць, што на канцэрце сумаваць не прыходзілася, таму што ўвесь час, акрамя музыкаў, заводзіў аматараў рок музыкі спайдэрмэн.
Нягледзячы на «звон у вушах, ранкі і сінякі» якія засталіся пасля канцэрта і не зусім святочнае надвор’е, усе прыхільнікі гурта “Дай Дарогу!” засталіся задаволеныя. Музыкі змаглі падарыць мора уражанняў і пазітыву.
На канцэрце “Дай Дарогу!” зусім рэальна было выплюхнуць адразу негатыў, назапашаны за год і зарадзіцца станоўчай энергетыкай на ўвесь 2012 год.
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…