Межнародны конкурс кароткіх анімацыйных фільмаў “Анімафэст” запрашае усіх жадаючых паказаць свае рэжысёрскае майстэрства!
22 Сусветны фэстываль анімацыйных фільмаў – Анімафэст Заграб гэта міжнародны конкурсны фэст кароткіх анімацыйных фільмаў, які адбудзецца ў Заргабу з 29 мая па 03 чэрвеня 2012.
Патрабаванні
Анімацыйныя фільмы знятыя ў 2010 годзе ці пазней, працягласццю не больш за 30 хвілін могуць прыняць удзел у спаборніцтве у настуных катэгорыях:
– Асноўны конкурс
– Конкурс студэтцкіх прац
– Фільмы для дзяцей
– Фільмы знятыя па заказе (адукацыйныя, музычныя, камерцыйныя)
У спаборніцтве могуць прымаць удзел анімацыйныя фільмы, якія адпавядаюць наступным патрабаванням:
– больш за 50% стужкі павінна быць аніміраванай;
– фільмы павінен быць зняты пасля 1 снежня 2010 і ніколі раней не удзельнічаць у Анімафэсце;
– максімальная працягласць 30 хвілін;
– фармат прагляду DVD.
Прызы
У асноўным конкурсе
Гран-пры (лепшы фільм фэсту) – статуэтка фэстывалю і прэмія 2 500 €
Golden Zagreb Prize (за крэатыўнасць і іннавацыйны падыход) – статуэтка фэстывалю і прэмія 2.000 €
Прэмія Златко Гржыча (лепшая першая праца, акрамя адукацыйных устаноў) – статуэтка фэстывалю і прэмія 1.500 €
У конкурсе студэнцкіх прац
Прэмія Душана Выкоціча (лепшы студэнтці фільм) – медаль Душана Выкоціча і прэмія памерам 1 000 €
Лепшы дзіцячы фільм – статуэтка фэсту
Прызы глядацкіх сімпатый прадугледжаны у асноўным конкурся і конкусе студэнтцкіх прац.
Заяўка
Удзел у конкурсе бясплатны. Дадаць сваю працу можна праз форму-заяўку. Для кожнага фільму запаўняецца асобная заяўка.
Фільм павінен быць дасланы на DVD і быць атрыманым у офісе Анімафэсту да 5 лютага 2012.
Фільмы, якія падыходзяць пад катэгорыю дзіцячых, таксама могуць удзельнічаць у асноўныі і студэнцкіх конкурсах.
Пасля запаўнення online формы, неабходна даслаць яе раздрукаваную і падпісаную версію разам з DVD фільму і іншымі неабходнымі матэрыямамі на CD ці DVD у адрас офісу Анімафэсту. Формы без подпісу разглядацца не будуць.
Дакументы, якія павінны быць дададзены на CD ці DVD:
1. Біяграфія рэжысера, фільмаграфія, спіс узнагарод
2. Фотаздымак рээжысера
3. 4 кадры з фільму (300dpi)
4. Спіс дыялогаў на ангельскай мове
5. Сінопсіс у афіцыйны каталог фэсту
6. Прэс-рэліз (прадстаўляецца па жаданні)
Усе матэрыялы неабходна даслаць на адрас:
ANIMAFEST ZAGREB – World Festival of Animated Film
c/o HULAHOP
Ltd Nova Ves 18/3
10 000 Zagreb CROATIA
Фільмы з дыялогамі ці апавяданнем не на ангельскай мове павінны мець субтытры на ангельскай. Фільмы павінны быць паўнасццю завершанымі. Фэст пакідае за сабой права выкрыстання прац для некамерцыйных, адукацыйных мэтаў.
Сайт арганізатараў http://www.animafest.hr/en.
Паводле adukacyja.info