Categories: Еўраклуб

Анімафэст у Харватыі

Межнародны конкурс кароткіх анімацыйных фільмаў “Анімафэст” запрашае усіх жадаючых паказаць свае рэжысёрскае майстэрства!

22 Сусветны фэстываль анімацыйных фільмаў – Анімафэст Заграб гэта міжнародны конкурсны фэст кароткіх анімацыйных фільмаў, які адбудзецца ў Заргабу з 29 мая па 03 чэрвеня 2012.

Патрабаванні
Анімацыйныя фільмы знятыя ў 2010 годзе ці пазней, працягласццю не больш за 30 хвілін могуць прыняць удзел у спаборніцтве у настуных катэгорыях:
– Асноўны конкурс
– Конкурс студэтцкіх прац
– Фільмы для дзяцей
– Фільмы знятыя па заказе (адукацыйныя, музычныя, камерцыйныя)

У спаборніцтве могуць прымаць удзел анімацыйныя фільмы, якія адпавядаюць наступным патрабаванням:
– больш за 50% стужкі павінна быць аніміраванай;
– фільмы павінен быць зняты пасля 1 снежня 2010 і ніколі раней не удзельнічаць у Анімафэсце;
– максімальная працягласць 30 хвілін;
– фармат прагляду DVD.

Прызы
У асноўным конкурсе
Гран-пры (лепшы фільм фэсту) – статуэтка фэстывалю і прэмія 2 500 €
Golden Zagreb Prize (за крэатыўнасць і іннавацыйны падыход) – статуэтка фэстывалю і прэмія 2.000 €
Прэмія Златко Гржыча (лепшая першая праца, акрамя адукацыйных устаноў) – статуэтка фэстывалю і прэмія 1.500 €

У конкурсе студэнцкіх прац
Прэмія Душана Выкоціча (лепшы студэнтці фільм) – медаль Душана Выкоціча і прэмія памерам 1 000 €

Лепшы дзіцячы фільм – статуэтка фэсту

Прызы глядацкіх сімпатый прадугледжаны у асноўным конкурся і конкусе студэнтцкіх прац.

Заяўка

Удзел у конкурсе бясплатны. Дадаць сваю працу можна праз форму-заяўку. Для кожнага фільму запаўняецца асобная заяўка.
Фільм павінен быць дасланы на DVD і быць атрыманым у офісе Анімафэсту да 5 лютага 2012.

Фільмы, якія падыходзяць пад катэгорыю дзіцячых, таксама могуць удзельнічаць у асноўныі і студэнцкіх конкурсах.

Пасля запаўнення online формы, неабходна даслаць яе раздрукаваную і падпісаную версію разам з DVD фільму і іншымі неабходнымі матэрыямамі на CD ці  DVD у адрас офісу Анімафэсту. Формы без подпісу разглядацца не будуць.

Дакументы, якія павінны быць дададзены на CD ці  DVD:
1.    Біяграфія рэжысера, фільмаграфія, спіс узнагарод
2.    Фотаздымак рээжысера
3.    4 кадры з фільму (300dpi)
4.    Спіс дыялогаў на ангельскай мове
5.    Сінопсіс у афіцыйны каталог фэсту
6.    Прэс-рэліз (прадстаўляецца па жаданні)

Усе матэрыялы неабходна даслаць на адрас:

ANIMAFEST ZAGREB – World Festival of Animated Film
c/o HULAHOP
Ltd Nova Ves 18/3
10 000 Zagreb CROATIA

Фільмы з дыялогамі ці апавяданнем не на ангельскай мове павінны мець субтытры на ангельскай. Фільмы павінны быць паўнасццю завершанымі. Фэст пакідае за сабой права выкрыстання прац для некамерцыйных, адукацыйных мэтаў.

Сайт арганізатараў http://www.animafest.hr/en.

Паводле adukacyja.info

Animafest

dzedzich

Share
Published by
dzedzich

Recent Posts

Павел Ferenc: праз музыку я разумею свет

Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…

2 дні ago

Ад сметніка да фотазоны. Як жыхары простага шматпавярховіка мяняюць сваё асяродзе

Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…

1 тыдзень ago

Абмен раслінамі ў “Таполі”: каб зялёнага было больш

Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…

2 тыдні ago

Суботнік – гэта проста. Як берасцейцы паляпшаюць сваё наваколле

Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…

2 тыдні ago

Ад маркету да фотастудыі: як Даша Сідарэнка змяняе культурнае жыццё Берасця

Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…

3 тыдні ago

Вікторыя Цэкат – арганізатарка фотадня для мам з “Без межаў”

Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…

3 тыдні ago