Прыемны падарунак на Каляды паднеслі жыхарам і гасцям горада берасцейскія мастакі. 5 студзеня ў выставачнай зале грамадска-культурнага цэнтра адкрылася першая выстава 2012 года.
Зімовую экспазіцыю можна па праву назваць традыцыйнай. У Берасці яна праводзіцца штогод на працягу вось ужо дваццаць гадоў. У гэты раз на суд наведвальнікаў арганізатары адабралі звыш 80-ці работ 30-ці аўтараў. Як адзначыў на вернісажы дырэктар выставачнай залы ООКЦ Міхаіл Канькоў, тут прадстаўлены жывапіс, графіка, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва, кавальская справа і інш.
«Калі мы фармавалі экспазіцыю, мы імкнуліся выбраць тыя работы, якія звязаны з Калядамі, – распавёў старшыня Берасцейскай абласной арганізацыі Беларускага саюза мастакоў Мікалай Гурщенков, – Гледзячы на гэтую выставу, бачыш наколькі сур’ёзны патэнцыял у нашай арганізацыі”.
Фота: Станіслаў КАРШУНОЎ
Паводле b-g.by