Грамадства

Атрымайце IPAD у конкурсе амбасады ЗША

Прыдумай лепшы дызайн лагатыпа, што сімвалізаваў бы 20-гадовую гісторыю адносінаў паміж Злучанымі Штатамі і Беларуссю.

Удзельнікі конкурсу павінны прапанаваць дызайн цікавага і арыгінальнага лагатыпа, які б найлепшым чынам адлюстроўваў важнасць і дух 20-гадовай прысутнасці амерыканскага дыпламатычнага прадстаўніцтва ў Беларусі.

У конкурсе могуць удзельнічаць толькі грамадзяне Рэспублікі Беларусь. Журы прымае конкурсныя работы да 9 гадзін раніцы 30 студзеня 2012 года. Работы павінны ўяўляць сабой арыгінальныя творы іх аўтараў, а кожны ўдзельнік можа даслаць не больш за 5 варыянтаў лагатыпаў.

Усе работы застаюцца інтэлектуальнай уласнасцю ўдзельнікаў. Пры гэтым амбасада ЗША пакідае за сабой права ўжываць работы ўдзельнікаў на сваім інтэрнет-сайце, у сетцы Facebook, а таксама падчас сваіх мерапрыемстваў і на прома-матэрыялах.

Першы этап адбору будзе ажыццяўляцца праз журы амбасады ЗША. Работы, адабраныя ў фінал, будуць апублікаваныя на старонцы Інфармацыйнага цэнтра амбасады ЗША ў сетцы Facebook 31 студзеня. Пераможца, які набярэ найбольшую колькасць галасоў карыстальнікаў Facebook, атрымае прыз конкурсу – iPad.

Больш інфармацыі тут.

Пакінуць адказ