Часта бывае так, што вы вучыце ўсе тры адведзеных да экзамена дні амаль не адпачывая, і потым ўсё роўна хвалюецеся так, што гэта перашкаджае вам на самім іспыце.
Нават не проста перашкаджаюць – вы забываеце тое, што ведаеце і ваша адзнака становіцца на парадак ніжэй. Калі вы не ведаеце, што з гэтым рабіць, нашы парады вам спатрэбяцца.
Па-першае, не стойце побач з тымі, хто хвалюецца. Гэта заразна яшчэ больш, чым грып.
Па-другое, калі вы сапраўды вучылі, вы хаця б штосьці да ведаеце. Гэта дакладна ((:
Па-трэццяе, зразумейце, што выкладчык зусім не зацікаўлены ў тым, каб вы не здалі іспыт. Насупраць, як правіла, выкладчыкі імкнуцца «выцягнуць» студэнта, асабліва, калі гэты студэнт 5 гадоў круціўся перад іх носам у сценах роднага інстытута. Завочнікам, вядома, у гэтым плане некалькі складаней.
Па-чацвёртае, паспрабуйце ўявіць сабе сітуацыю, калі вы гэты іспыт не пройдзіце. З усімі дэталямі і дробязямі. А потым, зрабіце ўсё магчымае, каб гэтага выніку пазбегнуць.
Па-пятае, існуюць простыя спосабы, зменшыць напругу. Простыя і дасціпныя ((:
1. Паспрабуйце па чарзе паслабіць усе цягліцы.
2. Зрабіце масаж кісцяў рук.
3. Памасіруйце мочкі вушэй.
Звычайна гэтага досыць, каб супакоіцца. Проста ўсвядомце тое, што выкладчыкі таксама людзі, што вы ўсё ведаеце, і ўжо ў спакойным стане, вы ўспомніце і распавядзеце болей.
Поспехаў на іспытах!!!
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…