Categories: Моладзь

30 секунд, каб змяніць сваё жыццё да лепшага

Падаецца, што можна зрабіць за такі кароткі прамежак часу? Паспрабуйце і вы зразумееце, што гэта разумная і дастатковая колькасць часу.

Вось некалькі прыкладаў – пераканайцеся, што вам патрэбна ўсяго 30 секунд, каб зрабіць маленькія ўнёскі для дасягнення вялікіх мэт.

Эканомце грошы. Штодня давайце 30 секунд таму, каб пакласці трохі грошай у вашу грашовую скарбонку. Чакайце вынікаў праз 3-4 месяцы.

Паменшыце рахунак за электраэнергію. 30 секунд – той час, які патрэбны вам, каб дайсці да сцяны і выключыць святло, тое, у якім вы не маеце патрэбы ў дадзены момант.

Усміхніцеся. На гэта вам дакладна хопіць адведзенага часу.

Навядзіце парадак. Падыдзіце да захламленай шафы і за 30 секунд павыбірайце тое, што вам больш непатрэбна. Ніякай напругі – паўхвіліны – і вашае жыццё ўжо пазбаўленна смецця.

Астыньце. Выдыхніце як след. Дзесяць секунд на ўдых і дваццаць секунд на выдых – добрая формула для таго, каб прывесці думкі ў парадак і адсунуць клопат прэч ад сябе.

Шукайце натхненне. У тым, што вам падабаецца – у кнігах, у музыцы, у зносінах з блізкімі вам людзьмі – напойце пра сябе песню ці паглядзіце на фотаздымак дарагога вам чалавека.

Дыхаеце правільна. Гэта вельмі карысна для здароўя. Павялічце эфектыўнасць вашых лёгкіх – дыхаеце глыбока ніжняй часткай жывата. Пакладзіце вашыя далоні на жывот і адчуйце, як яны то паднімаюцца, то апускаюцца, разам з вашым дыханнем.

Піце больш. Ваш мозг мае патрэбу ў вадзе, каб думаць ясна. Прысвяціце гэтыя 30 секунд  кубку халоднай свежай смачнай вады.

Адпачніце. Проста заплюшчыце вочы, сядзьце, як наймага зручней, і адпачніце.

Рабіце фізічныя практыкаванні.

Выключыце тэлевізар. Вам спатрэбіцца 30 секунд, каб устаць з канапы і выключыць тэлевізар. Шкадуйце свой час – займіцеся чым-небудзь больш карысным.

Паспрабуйце, магчыма што-небудзь стане вашай звычкай і вы не пашкадуеце!

Darya

View Comments

  • Выключыць тэлевізар найлепшы сродак змены свайго жыцця да лепшага, бо тое што там паказваюць - глядзець нельга (ТНТ і беларускія дзяржаўныя). А яшчэ можна правесці акцыю: выключ тэлевізар, выключ тэлевізар бацькам, выключ тэлевізар бабулі і дзядулі, выключ тэлевізар у сяброў і знаёмых.

Share
Published by
Darya
Tags: звычкі

Recent Posts

Тувінская і мангольская музыка ад вулічнага музыкі Аляксея

Аляксей абраў для сябе вельмі незвычайныя інструменты і стыль спеваў. Ён лічыць, што важна прасоўваць…

3 дні ago

Усе дарогі вядуць у Brasilena

Усё нестабільна, у жыцці стрэс Але сталасць тонка: У нас ёсць кава на вагу Ад…

4 дні ago

Саксафаніст Аляксандр: джаз і класіка на вуліцах Берасця

Вулічныя музыкі – гэта сапраўдныя мастакі, якія робяць наша жыццё больш яркім і насычаным. Яны…

5 дней ago

Выратаваныя і страчаныя сінагогі Берасця

У гісторыі Берасця складзена неверагодная мазаіка культурнай спадчыны, у якой асаблівае месца займаюць сінагогі, якія…

1 тыдзень ago

У пошуках смакавых скарбаў: кулінарнае падарожжа па сталовых горада

Сёння мы вырашылі адправіцца ў кулінарнае падарожжа па сталовых горада, каб высветліць, якія з іх…

1 тыдзень ago

DD11: гастранамічны аазіс у цэнтры Берасця

У непрыкметным куточку Берасця, на вуліцы Дзмітрыя Данскога, 11, паўстала ўнікальная гастранамічная ініцыятыва, якая ўжо…

1 тыдзень ago