Інстытут Спецыяльных даследаванняў у Парыжы (IAS-Paris) прапануе стыпендыі для даслечыкаў-гуманітарыяў на навучальны год ці адзін семестр.
Стыпендыя можа быць разлічана на ўвесь навучальны год (9 месяцаў, з Кастрычніка па Чэрвень) або на адзін семестр (5 месяцаў, з Верасня па Студзень, з Лютага па Чэрвень). Стыпендыі на доўгатэрміновай аснове (9 месяцаў прыбывання) прапануюцца ў асноўным на 2013-2014 гады.
Акрамя старэйшых навуковых даследчыкаў, у атрыманні стыпендыі могуць браць удзел перспектыўныя навучэнцы, якія на момант падачы заявы павінны мець ступень кандыдата навук (тры апошнія гады), мець не менш чым трох гадовы вопыт даследчай дзейнасці на аснове поўнай занятасці, або мець статус выкладчыка або даслежчыка (асістэнт прафесара або эквівалент).
Дысцыпліны:
Дадзеная праграма прадугледжана для ўсіх гуманітарных і сацыяльных навук, а таксама для дысцыплін, якія спалучаюць у сабе некалькі кампанентаў гуманітарных і сацыяльных навук.
Тэрміны і ўмовы:
Кандыдаты могуць падаваць заявы на знаходжанне па стыпендыі ў наступныя перыяды:
з 1 Верасня 2012 па 31 Студзеня 2013 або
з 1 Кастрычніка 2012 па 30 Чэрвеня 2013 або
з 1 Лютага па 30 Чэрвеня 2013.
з 1 Верасня 2013 па 31 Студхеня 2014 або
з 1 Кастрычніка 2013 па 30 Чэрвеня 2014 (запыты на 9 месяцовае прыбыванне прымаюцца на перыяд 2013-2014 годоў) або
з 1 Лютага па 30 Чэрвеня 2014.
Кожны стыпендыят будзе атрымоўваць грашовае ўтрыманне або стыпендыю, у залежнасці ад яго катэгорыі, у памеры паміж €1,500 і €3,300 за месяц.
Гэта сума можа быць зменена ў залежнасці ад статуса даследчыка і розніцай ва ўмовах пражывання ў Францыі і краінай стыпендыята.
IAS-Paris таксама пакрывае наступныя выдаткі::
– білет на самалёт (туды-назад), эканом класа;
– выдаткі на пражыванне для тых, хто спыніцца ў Maison Suger або Les Recollets;
– аплату тым, хто будзе пражываць на прыватных кватэрах;
– індывідуальную страхоўку для тых, хто яе не будзе мець на момант прыбыцця;
– пэўныя выдаткі, звязаныя з даследаваннямі.
Усе ўмовы пражывання па праграме IAS-Paris будуць апісаны ў асабістым запрашэнні.
Напрыканцы свайго прыбывання, стыпендыяты павінны будуць падрыхтаваць навуковы даклад, у якім будуць адлюставаны вынікі іх даследаванняў у IAS-Paris.
Як падаць заяўку:
Заявы ад кандыдатаў прымаюцца ў он-лайн сістэме. Заявы на паперы не прымаюцца.
Для атрымання доступа да он-лайн сістэмы вам неабходна стварыць акаўнт (акаўнт карыстальніка) і выканаць усе неабходныя працэдуры.
Пасля рэгістрацыі вашага акаўнта вам будзе неабходна запоўніць заяўку і загрузіць неабходныя дакументы на ангельскай або французскай мовах.
– запоўненая форма-заяўкі;
– резюме і спіс публікацый (да 20 старонак);
– падрабязнае абаснаванне праэкта (7500 -15000 сімвалаў/1000-2000 слоў), уключаючы:
а. выбраную бібліяграфію па прапанаванай тэме;
б. падрабязную інфармацыю аб існуючых або магчымых сувязях с інстытутамі або даследчыкамі, якія знаходзяцца ў Францыі.
– 2 асобных апісання праекта, адно на ангельскай мове, другое на французскай мове, максімальна 1500 сімвалаў\200 слоў, разам з назвай праэкта.
Каляндар:
Канчатковы срок падачы заяў – January 20;
Папярэдні адбор – Люты-Май;
Канчатковы адбор – пачатак Чэрвеня;
Апублікаванне вынікаў – 20 Чэрвеня;
Прыбыццё стыпендыятаў – Верасень/Кастрычнік 2012 года.
За падрабязнай інфармацыяй звяртайцеся на сайт IAS-Paris www.paris-iea.fr, частка “Як стаць стыпендыатам” (“Becoming a fellow”).
Паводле adukacyja.info
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…