Людзям падабаецца ўпрыгожваць свае кватэры і дамы падчас навагодніх святаў – гэта прыносіць асаблівы настрой і пазітыў.
Сайт ТРК “Берасце” распачаў конкурс, дзе шляхам галасавання, будзе выяўлена, якое акно ў Берасці самае навагодняе. Першыя дванаццаць фатаграфій ужо з’явіліся на сайце ў рубрыцы «Ўдзельнікі». Другія дванаццаць фатаграфій з’явяцца на сайце 11 студзеня.
Па выніках першага і другога этапаў галасавання, 3 лепшыя фатаграфіі з кожнага этапу патрапяць у фінал, які стартуе 12 студзеня. Па выніках фінальнага галасавання будуць вызначаны 3, 2 і 1 месцы, што атрымаюць падарункі і прызы ад партнёра сайта. У розыгрышы – падарункавыя сертыфікаты на 1.000.000, 300.000 і 200.000 рублёў.