Categories: Eura-клуб

Еўропа беларускімі вачыма

Калі выязджаешь за мяжу, пачынаешь звяртаць увагу нават на самыя маленькія жыццёвыя дробязі. А калі часу дастаткова, каб на ўласныя вочы паглядзець, суаднесці і выдзяліць для сябе пэўныя асаблівасці замежнага жыцця, то смела кажы: “Цудоўная вандроўка!”

Прыблізна год таму мне пашчасціла пабываць у такіх краінах, як Аўстрыя, Венгрыя і Італія. Вандроўка была цалкам запланавана турфірмай, таму пэўнага экстрыму адчуць не давялося. Але ў нас быў добры суправаджальнік, які ведаў шмат пра тыя мясціны, знешні выгляд і жыццёвы ўклад якіх мы прымяралі да саёй асобы.

***

Першым горадам нашай праграмы быў Будапешт. Перад тым, як уехаць у сталіцу Венгрыі, нам, як звычайна гэта робіцца, абвясцілі ў двух словах культурны план на гэты дзень. І неяк паміж іншым прамільгнула фраза: “Надзвычайная эканомнасць”. Эканоміць?!

Прызнаюся: цяжка сачыць за фінансамі, калі вакол цябе разгортваецца казачны горад, у якім адчуванне ўтульнасці і спакою, атмасфера асалоды ад жыцця становіцца часткай цябе, уваходзіць у тваю душу-хату, з парога голасна ўскрыкваючы: “Гасцей чакалі?!” .

Можна доўга апісваць усю прыгажосць, але зараз не аб гэтым. Як скончылася культпраграмма і засталося твохі вольнага часу, нас узрадавалі навіной, што завязуць у супермакрет, але ў незусім звычайны для нас. Па знешняму выгляду ён быў максімальна просты, а знутры больш паходзіў на склад тавараў, толькі з касіркамі. Вось тут і прыгадаліся мне словы пра “эканомнасць”. Было трохі дзіўна хадзіць паміж скрынкамі, набітымі розным таварам, прыглядацца да кожнай, каб не прапусціць незнарок што-небудзь “гэтакае”. А знайшоўшы – лезці ў самыя яе нетры за жаданай рэччу. Наогул, ва ўсёй краме амаль не было персаналу. Таннасць тавару таксама абумоўлена сціплым упрыгожваннем (а дакладней, адсутнасцю таго самага ўпрыгожвання) паліц са скрынкамі. Вось і кошт тавара атрымаўся значна меншы, чым ў звычайным супермаркете.

Венгры ўмеюць правільна размяркоўваць свае фінасы. Традыцыйна, закупы робяцца раз на тыдзень, что значна скарачае час, якога так не хапае ў сучасным жыцці. Зэканомленыя грошы і час яны з вялікім задавальненнем трацяць на адпачынак, падарожжа і хобі.

***

Узрушаныя і задаволеныя, мы адправіліся далей, у Італію.Ў Рыме першы раз пракацілася на метро, адразу заўважаеш “стракатасць” людскога асяроддзя. Адзін выдзяляецца нацыянальнасцю, другі – адзеннем, трэці – манерай паводзін.
Там шмат чытаюць у грамадскім транспарце: газеты, часопісы, кнігі. Праз гэта бычыцца неабыякавасць да жыцця, жаданне ведаць, што абываецца ў свеце, развіваць сябе і дачыняцца да культуры.

Рым. Сучасны мегаполіс вырастае тут побач з помнікамі даўніны, найноўшыя тэхналогіі мірна ўжываюцца з старасвецкімі традыцыямі. Бадай што самае цікавае ў гэтым горадзе – яшчэ адзін горад-дзяржава ўнутры яго – Ватыкан. Нажаль, на знаёмства з ім адводзілася толькі 15 хвілін. Імкліва шпацыруючы па плошчы, перад саборам Св.Пятра, нас уразіла група турыстаў, якая села адпачыць там, дзе іх застала стома – у цэнтры плошчы. Здзівіла менавіта непасрэднасць праўлення жадання адпачыць.

***

Такую ж непасрэднасць мы назіралі і ў Вене, ў Палацавым садзе, дзе не толькі моладзь, але і людзі старэйшага ўзросту вольна адчувалі сябе на зялёным мурагу сада. Кожны выбраў сабе ўлюбёны занятак: нехта прыемна праводзіў час у кампаніі сяброў, гуляў у фрысбі, нехта чытаў кнігу, а некаторыя проста атрымлівалі асалоду ад знаходжання ў гэтым месцы.

Як мы пабачылі, італьянцы і аўстрыйцы (а, напэўна і іншыя еўрапейцы) свабодна і проста, гарманічна і адэкватна паводзяць сябе ў грамадстве. У іх ёсць ясна асэнсаваная ідэя, што яна – грамадзяне сваёй краіны, Еўропы і ўсяго сусвету.

Далёкі, яшчэ нязвыклы нам еўрапейскі свет, заснаваны на стабільнасці, даверы, адкрытых межах і неад’емным камфорце жыцця. Так хочацца, каб жыхары Беларусі былі еўрапейцамі не только геаграфічна, але і ўнутрана адчувалі гэта. 🙂

Кацярына Мшар

dzedzich

Share
Published by
dzedzich

Recent Posts

Павел Ferenc: праз музыку я разумею свет

Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…

1 дзень ago

Ад сметніка да фотазоны. Як жыхары простага шматпавярховіка мяняюць сваё асяродзе

Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…

1 тыдзень ago

Абмен раслінамі ў “Таполі”: каб зялёнага было больш

Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…

2 тыдні ago

Суботнік – гэта проста. Як берасцейцы паляпшаюць сваё наваколле

Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…

2 тыдні ago

Ад маркету да фотастудыі: як Даша Сідарэнка змяняе культурнае жыццё Берасця

Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…

3 тыдні ago

Вікторыя Цэкат – арганізатарка фотадня для мам з “Без межаў”

Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…

3 тыдні ago