Еўраклуб

Стыпендыя ў Нямеччыне

Стыпендыя ад студэнцкага аб’яднання Copernicus для беларускіх студэнтаў на навучанне ў Нямеччыне.

Стыпендыя ўключае паўгадовае навучанне ў адным з універсітэтаў Гамбурга, Мюнхена ці Берліна, праходжанне двухмесячнай практыкі на нямецкай прадпрыемстваў або ў нямецкай арганізацыі.

Спансуецца, акрамя таго, пражыванне стыпендыятаў, медыцынская страхоўка і выдаткі на праезд, вылучаецца штомесячнае ўтрыманне. Праграма разлічана на студэнтаў, якія навучаюцца па наступных спецыяльнасцях: права, эканоміка, сацыяльныя і гуманітарныя навукі.

Дадатковая інфармацыя знаходзіцца тут і тут.

Copernicus e.V. – Студэнцкае аб’яднанне, якое падтрымлівае студэнтаў з Сярэдняй і Усходняй Еўропы і цэнтральнай Азіі, вылучаючы кожны навучальны семестр каля 12 стыпендый.

Паводле ampby.org

Copernicus

Пакінуць адказ