Міжнародны фестываль незалежных фільммэйкераў Cinema Perpetuum mobile пройдзе ў Мінску 13-18 студзеня.
Праграма фестывалю, акрамя конкурсных паказаў, уключае паказы анімацыі і дзіцячых фільмаў, студэнцкіх работ розных кінашколаў свету, у тым ліку лепшыя работы студэнтаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.
Час правядзення фестывалю: 13-18 студзеня 2012 года.
Праграма Міжнароднага фестывалю кіна-кааперацыі на сайце АМП ampby.org
«Мы імкнуліся ахапіць усе краіны і кантыненты. Культурная разнастайнасць – адна з мэтаў фестывалю. Cinema Perpetuum Mobile уяўляе сабой свайго роду параўнальнае даследаванне ў кантэксце сваёй тэмы. Іншай мэтай з’яўляецца прасоўванне незалежнага кінематографа. Але ў першую чаргу мы, як арганізатары, занепакоеныя падтрымкай беларускага аўтарскага кіно », – падкрэслівае старшыня аргкамітэта і аўтар ідэі фестывалю Аляксандр Мартынюк.
На фестываль паступіла больш за 190 фільмаў з 35 краін свету, у тым ліку Расіі, ЗША, Канады, Германіі, Вялікабрытаніі, Францыі, Польшчы, Італіі, Іспаніі, Ізраіля, Індыі, Аўстраліі і іншых дзяржаў. Сярод іх спецыяльна запрошаныя ўдзельнікі, працы якіх былі ўдастоены прэстыжных узнагарод на міжнародных кінафестывалях.
Таксама ў конкурсную праграму ўключаны лепшыя фільмы партнёраў фестываляў Cologne OFF, KinoBerlino (Германія), Basque Shorts Films (Іспанія), Quest Europe (Польшча), AAfilmLab (ЗША).
А ў склад журы ўвайшлі вядомыя прадстаўнікі незалежнага кінематографа розных краін: рэжысёр Коры Макебі (ЗША); рэжысёр, кіраўнік сеткі видеогалерей «АртВидеоКельн», стваральнік фэсту «CologneOFF» Вільфрыд Агрыкола дэ калоніі (Германія); старшыня федэрацыі кінаклуб цэнтральнай і ўсходняй Еўропы Мацей Гіль (Польшча); рэжысёры Сяргей Красікаў (ЗША) і Багдана Смірнова (Украіна) і, вядома ж, прадстаўнікі беларускага кіно: рэжысёр і сцэнарыст, член Еўрапейскай акадэміі кіно Віктар Аслюк; прадзюсер, рэжысёр Юры Ігруша; рэжысёр, дэкан факультэта экранных мастацтваў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, прафесар Павел Іваноў; кіназнаўца, журналіст, выкладчык БДАМ Галіна Шур; сцэнарыст, драматург, рэжысёр і публіцыст Андрэй Курэйчык.
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…