“СВЯТА ДУДЫ!” – адзінае мерапрыемства ва Усходняй Еўропе, прысвечаае дудзе. І ўпершыню ў гэтым годзе дударскі фэст пройдзе адразу ў трох гарадах Беларусі, у тым ліку і ў Берасці.
Распачнецца “СВЯТА ДУДЫ!” 26 студзеня ў Менску канцэртам “ЛЕГЕНДЫ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА – СТАРАЖЫТНАЯ ЗЯМЛЯ”, у якім прымуць удзел гурты Testamentum Terrae, Brevis, Cornucopia, Irdorath folk band, сярэднявечны Вулічны Тэатр “Шальмоўскі Тэатр Ды Грыза, Гурт гістарычнага танца “Фламея”, Бурносенка Аляксей, Школа гістарычнага танца “Залаты двор”. У праграме акрамя запланаваныя рыцарскія баі ад “Менскай Уніі “Меч і Воран”” і інш.
Працягнецца “СВЯТА ДУДЫ!” у Берасці 27 студзеня, дзе жыхры горада змогуць пазнаёміцца з такімі гуртамі як СТАРЫ ОЛЬСА і TESTAMENTUM TERRAE.
СТАРЫ ОЛЬСА – гурт сярэднявечнай беларускай музыкі, створаны ў 1999 годзе Першы склад гурта быў створаны з гомельскіх музыкаў. Назва – ад ручая ў заходняй Магілёўшчыне. У рэпертуары – беларускія народныя балады і ваярскія песні, творы беларускіх кампазітараў эпохі Рэнесанса, кампазіцыі з беларускіх зборнікаў прыдворнай музыкі, беларускія канты XVІ – XVІІ стагоддзяў, а таксама еўрапейскія папулярныя мелодыі эпохі Сярэднявечча і Рэнесанса. Музыка гурта выконваецца на максімальна магчымых копіях старадаўніх беларускіх інструментаў – дуды (валынкі), ліры, гуслі, свірэлі, сурмы, лютні, цыстры, шалмеі, рэбеку і інш.
TESTAMENTUM TERRAE (з лацінскай мовы “Запавет зямлі”) – беларускі гурт сярэднявечнай музыкі, створаны ў 2003 г., першапачаткова меў назву “TESTAMENT”. Гурт удзельнічае ў фестывалях сярэднявечнай культуры, фестывалях сярэднявечнай музыкі і музычных конкурсах, а таксама арганізуе ўласныя танцавальныя вечарыны. Гурт TESTAMENTUM TERRAE выкарыстоўвае копіі інструментаў XV- XVІІІ стст.: беларускія дуды, лютню, шалмеі, жалейкі, скрыпку, бубны, барабаны і інш.
Кошт квіткоў 30 000 рублёў. Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне 80293139860 альбо УКантакце.
Завершыцца “СВЯТА ДУДЫ!” 28 студзеня ў Гомелі.
Канцэрт пройдзе пры фінансвай падтрымцы Праграмы малых грантаў Амбасады ЗША Этнагістарычнага цэнтра “Явар”
Нагадаем, што “Дударскі фэст” упершыню прайшоў у Менску ў 1992 годзе, а з 2006 года ён стаў штогадовым.
Фота: fleshcrawl.metallibrary.ru
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…