Праект «Стабільнасць грамадзянскай супольнасці ў Беларусі»паўторна прымае заяўкі на фінансаванне. Схемы фінансавання: падтрымка арганізацый грамадзянскай супольнасці Беларусі і міжнародная падтрымка і павышэнне дасведчанасці.
Сайт праекта «Стабільнасць грамадзянскай супольнасці ў Беларусі»
Дэдлайн па абодвух схемах 27 студзеня 2012 г.
Мэты праекта:
1. Падтрымка ахвяр рэпрэсій з мэтай забеспячэння дапамогі рэінтэграцыі ў грамадства.
2. Падтрымка арганізацый грамадзянскай супольнасці ў Беларусі, асабліва сродкаў масавай інфармацыі, з мэтай забяспечыць ім магчымасць працягваць сваю дзейнасць і праводзіць інфармацыйныя кампаніі ў Беларусі і за яе межамі.
Праект – гэта неадкладная і абмежаваная ў часе мера, неабходная для тэрміновага рэагавання на патрэбы асоб і арганізацый, якія пацярпелі ад рэпрэсій.
Рэалізацыя праекта ажыццяўляецца праз 2 грантавыя схемы.
– Схема грантаў А: Падтрымка арганізацый грамадзянскай супольнасці ў Беларусі, у прыватнасці сродкаў масавай інфармацыі, з мэтай забяспечыць ім магчымасць працягваць сваю дзейнасць і праводзіць кампаніі ў абарону правоў чалавека. Увага – тэрмін падачы заяўкі – 27 студзеня 2012 года Кіраўніцтва па падачы заявак Схема грантаў A.
– Схема грантаў Б: Міжнародная падтрымка і павышэнне дасведчанасці. Увага – тэрмін падачы заяўкі – 27 студзеня 2012 года Кіраўніцтва па падачы заявак Схема грантаў Б.
Праект «Стабільнасць грамадзянскай супольнасці ў Беларусі» – гэта праект Еўрапейскай Камісіі і іншых донараў па падтрымцы грамадзянскай супольнасці ў Беларусі пасля прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 года. Адміністраванне праекта даручана Савету міністраў Паўночных краін.
Паводле АМП
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…