Інфармацыйна-аналітычны бюлетэнь “Дзедзіч” за студзень 2012 года нарэшце з’явіўся на гэты свет – новая і цікавая інфармацыя для берасцейскай моладзі.
Загалоўны артыкул нумара “Салідарныя з Барадуліным!”, прысвечаны акцыі збору ахвяраванняў, што праводзіцьжурналіст, паэт і грамадскі дзеяч Глеб Лабадзенка.
У бюлетэне можна знайсці навіны пра дзейнасць “Дзедзіча”: вынікі конкурсу “Ох ужо гэтыя еўрапейцы”, абвяшчэнне віктарыны, віншаванне Берасцейцаў з навагоднімі святамі, акцыі “Антыкрызісны смех-моб” (што праводзіліся сумесна з “Аазісам”), падвядзенне вынікаў моладзевай біржы.
Таксама ў новым “Дзедзічы” змешчаны парады студэнтам – цікавы і карысны артыкул пра тое, як адстойваць свае правы – а меневіта – што рабіць, калі расклад заняткаў складзены надта незручна. Можна пачытаць і артыкул пра крытыку БрДУ і навіну-агляд круглага стала “Праблемы вышэйшай адукацыі”
Дадатак да бюлетэня “Еўраклуб”, прысвечаны адукацыі ў Еўропе, а таксама праблемам, што вымушаюць моладзь ехаць за мяжу.
Для дапытлівых – артыкулы прысвечаныя культуры і гісторыі нашых мясцін, а менавіта сумнаму лёсу былога берасцейскага рок-клуба “Цытадэль” і трагічнай і загадкавай смерці Янкі Купалы.
Калі вы жадаеце атрымаць новы нумар “Дзедзіча” – прыходзьце да нас на офіс – вул. Кірава, д. 60, в. 1.