Categories: Грамадства

Падзяка за салідарнасць з Алесем Бяляцкім

Праваабарончы центр “Вясна” выказвае словы глыбокай падзякі грамадзянам Беларусі, якія адгукнуліся на заклік праявіць салідарнасць са зняволеным Алесем Бяляцкім і дапамагчы сабраць сродкі на “выплату шкоды, нанесенай злачынствам”.

Як паведамляе Праваабарончы центр “Вясна”, яны, як прадстаўнікі беларускай грамадзянскай супольнасці, выказваюць словы глыбокай падзякі грамадзянам Беларусі, якія адгукнуліся на заклік праявіць салідарнасць са зняволеным старшынёй Праваабарончага цэнтру “Вясна” і віцэ-прэзідэнтам Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека Алесем Бяляцкім і дапамагчы сабраць сродкі, якія былі прысуджаныя Алесю Бяляцкаму судом як “выплата шкоды, нанесенай злачынствам”.

24 лістапада 2011 г. суд Першамайскага раёна г. Мінска безпадстаўна прызнаў сродкі, накіраваныя Праваабарончаму цэнтру “Вясна” ў якасці дапамогі ахвярам палітычных рэпрэсіяў і парушэнняў правоў чалавека, асабістым прыбыткам Алеся Бяляцкага і асудзіў яго да чатырох з паловай гадоў пазбаўлення волі з адбыццём пакарання ва ўмовах узмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці.

Падкрэсліваем, што распачатая 15 снежня кампанія па зборы грашовых сродкаў ставіць на мэце найхутчэйшае вызваленне Алеся Бяляцкага, альбо змену меры стрымання, альбо змякчэння надзвычай жорсткага прысуду.

Прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці заяўляюць, што патрэбная сума агульнымі намаганнямі сабраная. 18 студзеня жонка Алеся Бяляцкага, на рахунак якой 765 грамадзянаў з усёй Беларусі ўнеслі свае ахвяраванні, перавяла неабходную суму – 757 526 717 беларускіх рублёў – на рахунак Упраўлення юстыцыі Мінгарвыканкама для суда Першамайскага раёна.

Гэтая дабрачынная акцыя  засведчыла, што беларускае грамадства здольнае праявіць салідарнасць, адстаяць справядлівасць у абароне незаконна асуджанага праваабаронцы, які не прызнаў сваёй віны ў інкрымінаваным яму злачынстве і настойвае на поўным апраўданні.

Гэтая салідарнасць скіраваная таксама на ўвесь беларускі праваабарончы рух, які дзесяткі гадоў у складаных умовах бароніць правы і свабоды грамадзянаў, паслядоўна адстойваючы агульначалавечыя каштоўнасці.

Разам – мы моцныя!

Алег Гулак
Інна Кулей
Барыс Звозскаў
Алена Танкачова
Жанна Літвіна
Сяргей Мацкевіч
Валянцін Стэфановіч
Аляксандр Мілінкевіч
Раіса Міхайлоўская
Таццяна Рэвяка
Алег Волчак

Паводле Праваабарончага цетру “Вясна”

Ales Byalyacki

dzedzich

Recent Posts

Тувінская і мангольская музыка ад вулічнага музыкі Аляксея

Аляксей абраў для сябе вельмі незвычайныя інструменты і стыль спеваў. Ён лічыць, што важна прасоўваць…

3 дні ago

Усе дарогі вядуць у Brasilena

Усё нестабільна, у жыцці стрэс Але сталасць тонка: У нас ёсць кава на вагу Ад…

4 дні ago

Саксафаніст Аляксандр: джаз і класіка на вуліцах Берасця

Вулічныя музыкі – гэта сапраўдныя мастакі, якія робяць наша жыццё больш яркім і насычаным. Яны…

4 дні ago

Выратаваныя і страчаныя сінагогі Берасця

У гісторыі Берасця складзена неверагодная мазаіка культурнай спадчыны, у якой асаблівае месца займаюць сінагогі, якія…

7 дней ago

У пошуках смакавых скарбаў: кулінарнае падарожжа па сталовых горада

Сёння мы вырашылі адправіцца ў кулінарнае падарожжа па сталовых горада, каб высветліць, якія з іх…

7 дней ago

DD11: гастранамічны аазіс у цэнтры Берасця

У непрыкметным куточку Берасця, на вуліцы Дзмітрыя Данскога, 11, паўстала ўнікальная гастранамічная ініцыятыва, якая ўжо…

7 дней ago