Еўраклуб

У Беларусь – без візы!

Беларусь плануе адмяніць з 2013 года візавы рэжым для турыстаў з Еўразвяза. Такую прапанову ўнесла Міністэрства спорту і турызму на разгляд Савета Міністраў. Аб гэтым паведаміў дырэктар дэпартамента па турызму Міністэрства спорту і турызму Вадзім Кармазін.

Міністэрства спорту і турызму Беларусі прапаноўвае ў 2012 годзе ў якасці эксперыменту спрасціць візавы рэжым для адной з еўрапейскіх краін, напрыклад для Польшчы, каб апрабаваць механізм, а ўжо з 2013 года – адмяніць візавы рэжым для турыстаў з краін Еўразвяза.

Рашэнне аб адмене візавага рэжыму шмат у чым залежыць ад пазіцыі Міністэрства замежных спраў. Канчатковае ж рашэнне будзе прымаць кіраўнік дзяржавы.

На думку дырэктара дэпартамента, адмена візавага рэжыму – адзін з найбольш важных фактараў развіцця ўязнога турызму, што становіцца асабліва актуальным у перадпачатку чэмпіянату свету па хакею 2014 года, які пройдзе ў беларускай сталіцы. Акрамя таго, візавы рэжым робіць Беларусь менш прывабным з пункту гледжання турызму напрамкам, бо Польшча і краіны Балтыі могуць прымаць турыстаў з іншых краін Еўразвяза ў бязвізавым рэжыме.

Паводле tut.by

Welcome to Belarus

Пакінуць адказ