Адукацыя

Дабрачынны курс ангельскай мовы

Міжнародны хрысціянскі дабрачынны цэнтр “Надзея” арганізуе дабрачынны курс ангельскай мовы – English as a Second Language (ESL).

Размоўная англійская мова бясплатна з носьбітамі мовы! Інтэнсіўныя заняткі (па 2 гадзіны): г. Мінск, вул. Райніса, 6 (р-н плошчы Ванеева) з 30 студзеня па 3 лютага.

Дадатковую інфармацыю глядзіце на сайце www.esl.by

Сумоўе28 студзеня (субота). Тым, хто паспяхова пройдзе праграму, будзе прапанаваны бясплатны гадавы курс з носьбітамі мовы.

Запіс: допуск да сумоўя і заняткаў ажыццяўляецца на аснове рэгістрацыйнага нумару, які можна атрымаць па эл. пошце: [email protected] (адказ на працягу 24 гадзін).

Для атрымання рэгістрацыйнага нумару неабходна падаць наступныя звесткі:

1. Прозвішча, імя, імя па бацьку
2. Мабільны тэлефон
3. Змена заняткаў: (10.00, 14.00, 17.00 ці 19.15*)

*на 19.15 – запіс ажыццяўляецца на дадатковыя месцы. Рашэнне аб прыёме на дадатковыя месцыпрымаецца толькі пасля заканчэння ўсіх сумоўяў і фарміравання груп. На 10.00, 14.00, 17.00 – запіс пакуль ажыццяўляецца пакуль свабодна.

Запрашаюцца ўсе жадаючыя з 16 год.

Арганізатар: Міжнародны хрысціянскі дабрачынны цэнтр “Надзея”

Тел.: 285-49-26 (15.00 – 19.00 з 16.01.2012)

Курс мае на мэце развіццё вуснай мовы. Такая мэта дасягаецца дзякуючы носьбітам мовы, таму курс выкладаюць вопытныя спецыялісты з англамоўных краін. Нашы выкладчыкі маюць вялікі вопыт працы ў розных краінах, у тым ліку краіны Усходняй Еўропы, СНД, Афрыкі, Паўднёвай Амерыкі. Курс выкарыстоўвае навейшыя метады вывучэння англійскай мовы.

Курс канцэнтруецца на практыцы вымаўлення і пашырэння слоўнікавага запасу. Хаця важна ўмець чытаць і пісаць, наш курс распрацаваны для таго, каб кожнаму студэнту, згодна яго ўзроўню, даць максімальную магчымасць чуць, разумець і размаўляць па-ангельску. Нашай мэтай з’яўляецца развіццё практычных навыкаў студэнта ў стасунках на англійскай мове.

Курс уключае ў сябе 5 заняткаў па 2 гадзіны (эквівалент 10 гадзінам моўнай практыкі), урокі праводзяцца ў групах па 10 – 12 чалавек у чатыры змены ў дзень. Запісацца і наведваць можна толькі адну з чатырох змен.

Напрыканцы, студэнты, якія выканаюць патрабаванні наведвання, уручаецца сертыфікат пра заканчэнне курса размоўнай англійскай мовы.

На курсы запрашаюцца ўсе жадаючыя ад 16 год, незалежна ад узроўня валодання мовай. У межах дабрачыннага курса – навучанне бясплатнае.

Пяць узроўняў праграмы:

1. Basic – для студэнтаў, якія вельмі мала размаўляюць па-ангельску ці не размаўляюць увогулее, мы прапаноўваем наступнае:

агульная структура сказаў;
як састаўляць пытанне;
займеннікі;
агульнаўжываемыя словы англійскай мовы;
практыка вымаўлення ў групе і індывідуальна.

2. Beginner – для студэнтаў, якія ўжо валодаюць пэўным запасам агульнаўжываемых слоў, могуць састаўляць простыя сказы і пытанні, мы прапаноўваем наступнае:

пабудова складаных сказаў;
Past, Present і Future часы;
дадатковыя агульнаўжываемыя словы;
абмеркаванне паўсядзённых падзей і сітуацый;
практыка вымаўлення ў групе і індывідуальна.

3. Intermediate – для студэнтаў, якія выкарыстоўваюць складаныя сказы і паказываюць сярэдні ўзровень упэўненасці, мы прапаноўваем:

пабудова складаных сказаў;
як састаўляць спецыяльныя пытанні;
ідыёматычны выразы;
абмеркаванне паўсядзённых падзей і сітуацый;
дадатковыя агульнаўжываемыя словы;
індывідуальная практыка вымаўлення.

4. Advanced – для студэнтаў, якія ўжо валодаюць шырокім запасам слоў, паказываюць высокі ўзровень упэўненасці, і могуць падтрымліваць гутарку па многім тэмам, мы прапаноўваем наступнае:

індывідуальная практыка вымаўлення;
дадатковыя агульнаўжываемыя словы;
ідыёматычны выразы;
дыскусіі пра жыццё;
абмеркаванне паўсядзённых падзей і сітуацый;
абмеркаванне асаблівых падзей і сітуацый.

5. Super advanced – для студэнтаў, якія ўпэўнена размаўляюць і дасягаюць высокага ўзроўню бегласці; абмяркоўваюць шырокі шэраг тэм, у тым ліку кароткія і складаныя практыкаванні, мы прапаноўваем наступнае:

індывідуальная практыка вымаўлення;
шырокі шэраг тэм і слоў англійскай мовы;
ідыёматычныя выразы;
дыскусіі пра жыццё;
абмеркаванне паўсядзённых падзей і сітуацый;
абмеркаванне асаблівых падзей і сітуацый;
экспрэс-абмеркаванні і практыкаванні.

Распісанне заняткаў:

– адкрыццё, дзе ўсе студэнты збіраюцца для бягучых аб’яў, англійскай размінкі, і выступлення дырэктара курса.
–  урок у малой групе па развіццю слоўнікавага запасу і практыкі вымаўлення.
–  заключны сход, дзе ўсе студэнты збіраюцца для аб’яў пра наступныя дні, дадатковай моўнай практыкі, заключнага слова дырэктара курса.

Што мы чакаем ад студэнта?

1. Па магчымасці наведваць усе заняткі.
2. Наведваць заняткі толькі адзін раз у дзень, у адзін і той жа час.
3. Адказаць на ўсе пытанні ў рэгістрацыйнай картцы.
4. Быць гатовым удзельнічаць у практыцы вымаўлення, тым самым атрымаць больш карысці ад курса.
5. Своечасова прыходзіць на заняткі і не сыходзіць да іх канца.
6. На ўсе заняткі насіць свій асабісты бэйдж.

У сувязі з барацьбой са спамам часам выдаляюцца вашы лісты. Калі Вы не атрымалі адказу на працягу 24 гадзін, калі ласка, прадубліруйце ліст ці затэлефануйце. Мы адказваем усім і ў абгавораны тэрмін.

Паводле Адукацыя.інфо

English

Пакінуць адказ