Студэнт даслаў «Нашай Ніве» тэкст размовы з супрацоўнікам КДБ у дэканаце ўніверсітэта: іх цікавяць тыя студэнты, што маюць у агульным доступе апазіцыйныя матэрыялы.
Адна з незалежных газет, “Наша Ніва” атрымала “дакумент эпохі” – ліст, які змяшчае размову студэнта з супрацоўнікам КДБ, пры падтрымцы намесніка дэканата. Гэта ліст вельмі яскрава паказвае “свабодную” атмасферу ў сучасных беларускіх ВНУ.
«Я студэнт, вучуся на адным з факультэтаў БДУ, жыву ў інтэрнаце.
Мне патэлефанаваў намеснік дэкана і выклікаў на размову. Для мяне гэта было зусім нечакана», – піша Павал (імя змененае – НН).
«Прыйшоў у дамоўлены час. Заходжу. У кабінеце акрамя меня і намесніка дэкана сядзіць яшчэ адзін чалавек.
Ён быў апрануты ў нейкі світар і скураную куртку, вельмі падобны да гандлёвых агентаў, якія ходзяць па арганізацыях. Мне сказалі, што мяне выклікалі на сур’езную размову, а гэты невядомы чалавек – з КДБ. Дакументаў ён не паказваў. Размаўляў карэктна, без ціску і «наездаў».
Далей Павал перадае тэкст размовы.
– Ці сустракаліся Вы раней з супрацоўнікамі КДБ?
– Не, ніколі.
– Ведаеце, чаму мы з Вамі зараз размаўляем?
– Не, не ведаю.
– Ці маеце Вы якое-небудзь дачыненне да апазыцыі ці нейкіх рухаў?
– Не маю, мяне не цікавіць сучасная палітыка.
– Ці карыстаецеся Вы Flylink’ам?
– Так, карыстаюся. Гэта праграма для абмену файламі ў нашай сетцы. А што такое?
– Ну, вось мы з маімі калегамі знайшлі ў Вас у агульным доступе фільмы «Плошча», «Звычайны прэзідэнт» і шмат відэа з «Майдану-2010». Вы ведаеце, што гэтыя матэрыялы палітычныя і забаронены для распаўсюджвання?
– Што палітычныя, ведаю дакладна. А пра забарону, ну, я ніколі пра гэта не чуў, у нас у сеціве шмат у каго есць.
– А ў каго? Прозвішчы?
– Ды самі паглядзіце, Вы ж мяне знайшлі. Я проста паглядзеў гэтыя фільмы, іх забаронена глядзець?
– Глядзець не забаронена. Можаце збірацца сваім пакоем і глядзець хоць па некалькі разоў за суткі. Але вось калі Вы пачынаеце распаўсюджваць – гэта рабіць нельга.
– Добра, я сёння ж выдалю іх са спісу.
– Калі ласка.
– А мне за гэта што-небудзь будзе? Я не ведаў пра тое, што нельга адчыняць у агульны доступ такія матэрыялы. Мне вельмі патрэбны інтэрнат…
– На сённяшні момант я Вас папярэдзіў, будзем лічыць пытанне зачыненым. Але! Я хачу, как Вы разумелі, што я магу легка зайсці да рэктара альбо дырэктара студгарадка, нават зараз магу. Вы меня разумееце?
– Канечне, я усё зразумеў. А Вы ўсіх выклікаеце на размовы?
– У сэнсе?
– Ну вось у сеціве вельмі легка знайсці, напрыклад, порна.
– Па-першае, такія матэрыялы таксама нельга выкідваць у сеціва, у нашай краіне за гэта адказнасць. Па-другое,
Вы ж павінны зразумець, што нас цікавяць матэрыялы, якія могуць паўздзейнічаць на вас. Каб вы не сапсавалі сваё жыццё.
У сетках ёсць людзі, якія гандлююць наркотыкамі, распаўсюджваюць інфармацыю, як рабіць выбуховыя прылады, заклікаюць на «Майданы». Мы павінны абараняць вас – моладзь – ад гэтага.
– Я ўсё зразумеў.
– Спадзяюся, пра нашу размову будуць ведаць толькі тры чалавекі, якія зараз у пакоі, добра?
– Добра, можна ісці?
– Так, да пабачэння.”