Сёння міністр адукацыі Беларусі Сяргей Маскевіч распавёў, што кошты на навучанне ў ВНУ не падымуцца больш чым на 50%. Памер павышэння платы будзе вядомы 25 студзеня.
Як паведамілі прэс-службе Еўрарадыё ў Мінадукацыі, цэны зменяцца з улікам павелічэння тарыфнай стаўкі першага разраду з 1 студзеня 2012 года. Яна вырасце да 200 тысяч рублёў. А таксама ў сувязі з павышэннем іншых цэн і тарыфаў.
– Міністэрства адукацыі арыентуе ВНУ, каб пры вызначэнні новага кошту, яны ўлічвалі толькі выдаткі на заработную плату прафесарска-выкладчыцкага складу, падаткі і камунальныя паслугі. Што тычыцца іншых артыкулаў выдаткаў, то іх ўключаць па мінімуме. Думаю, што на 50% кошт не падымецца , – сказаў Сяргей Маскевіч.
Паводле яго слоў, у 2011 годзе студэнты платнай формы навучання пакрывалі толькі 70% кошту затрат на іх навучанне, астатняе датавалася з бюджэту, – паведамляе БелТА.
Фота: news.np.by
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…