Менавіта адна секунда з’яўляецца разыходжаннем паміж атамным часам і астранамічным. Яно ўзнікае з-за нераўнамернасці кручэння Зямлі. Гэта адбудзецца 30 чэрвеня.Гістарычна адлік часу грунтаваўся на вымярэнні сярэдняга перыяду звароту Зямлі вакол восі. Даўжыня секунды вылічалася зыходзячы з гэтага інтэрвалу. Аднак з вынаходствам атамных гадзіннікаў вызначэнне секунды было зменена.
Міжнародная служба кручэння Зямлі сочыць за тым, каб два стандарты часу не разыходзіліся паміж сабой больш, чым на 0,9 секунды. І ў выпадку неабходнасці заяўляе аб тым, што трэба ўставіць дадатковую секунду.
Паводле euroradio.fm