На сайце сацыяльнага блога “Вменяемый Брест” з’явіўся заклік да берасцейцаў праявіць сваё імкненне да здаровага ладу жыцця не пакiдаючы дому.
Блог прапануе ўсім жадаючым прыняць удзел у калектыўным адцісканні і паказаць усяму свету, на што здольныя берасцейцы ў сваім імкненні да здаровага ладу жыцця.
Свае дасягненні ў галіне адцісканняў прапануецца фіксаваць у групе “Вменяемого Бреста” ў “Укантакце”, дадаючы свой вынік да агульнага вынiку ўciх ўдзельнiкаў і тым самым дружна дасягаючы запаветнага мільёна.
Адважная ідэя была падтрымана наведвальнікамі блога і сацыяльнай сеткі, таму ажыццяўленне гэтай ідэі хутчэй за ўсё будзе толькі пытаннем часу, тым больш што iнiцыятыва з не меншым пылам была падтрымана не толькi хлопцамi, але i дзяўчынамi.
Не заставайцеся ўбаку! Далучайцеся! Адціскаецеся, заходзіце сюды і папаўняеце агульную скарбонку сваімі дасягненнямі! Актыўных удзельнікаў чакаюць заахвочванні!
Свой уклад ужо ўнеслі больш за два дзесяткі чалавек і дасягнулі выніку 2917 адцісканняў!
“Только давайте по чесноку! По ПРАВИ! Потому как помимо себя никого более не обманите”, (с) Алег Голас.
пусть Голос для начала научится грамотно писать! “обманЕте”. о запятых вообще молчу