Грамадства

Вынікі 2011 году па стане асацыяцыяў

23 студзеня спецыялісты Асамблеі НДА i Цэнтру прававой трансфармацыі прэзентавалі маніторынг прававога стану няўрадавых арганізацыяў і свабоды асацыяцыі ў Беларусі за 2011 год.

Як паведамляе Праваабарончы цэнтр “Вясна”, пра вынікі маніторынгу распавялі юрыст Выканаўчага бюро Асамблеі НДА Юрый Чавусаў і дырэктар Цэнтру прававой трансфармацыі Вольга Смалянка.

Паводле вынікаў маніторынгу, за 2011 год было зарэгістравана 112 грамадскіх аб’яднанняў, роўна палова з якіх – спартовыя грамадскія аб’яднанні. Спецыялісты адзначылі пагаршэнне заканадаўчых умоваў для існавання некамерцыйных арганізацый у краіне. Разам з тым, у якасці пазітыўнага моманту, складальнікі маніторынгу адзначылі непрыняцце парламентам Беларусі закону “Аб некамерцыйных арганізацыях”, папярэдняя рэдакцыя якога выклікала хваляваньне ў грамадскасьці.

Поўны тэкст маніторынгу на рускай мове можна прачытаць у далучаным файле:

Manitoryng asacyjacyji (ru)

Паводле Праваабарончага цэнтру “Вясна”

People

Пакінуць адказ