Categories: Здарэнні

Масавая бойка міліцыянтаў з грамадзянамі з-за снега (відэа)

На днях у Гомель здарылася масавая бойка міліцыянераў з грамадзянамі, якія чысцілі снег каля дома. Супрацоўнікі ДАІ збівалі і арыштоўвалі людзей за ўборку снегу ля свайго дома.

ДАІ апраўдала сваіх супрацоўнікаў тым, што “парушальнікі” забруджвалі снегам праезную частку.

Гісторыя адбылася ў прыватным сектары Гомеля каля дома № 39 па вуліцы Царыкова. У працэсе уборкі гаспадарамі хаты пешаходнай дарожкі каля дома побач нечакана спыніўся службовы аўтамабіль ДАІ. Капітан міліцыі Пінчук праз гучную сувязь абвінаваціў грамадзян у забруджванні праезнай часткі. Але тыя не пагадзіліся.

У інтэрв’ю радыё “Рацыя” гаспадыня дома Таццяна Рэпічаў заявіла, што міліцыя прычапілася да людзей абсалютна беспадстаўна. ( Версія ДАІ і відэа таго, што адбылося).

Таццяна Рэпіч:

– Мы прыбіралі дарогу. На бардзюры ляжаў снег. Таму атрымлівалася так, што калі кідалі снег на гэты вал, то камячкі ляцелі ўніз, на дарогу. У гэты момант ехала міліцэйская машына і ў гукаўзмацняльнік супрацоўнік ДАІ сказаў: “Не кідайце на дарогу снег, хопіць чысціць”.

Супрацоўнік ДАІ папярэдзіў гаспадароў дома, што яны будуць прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці па прычыне таго, што нібыта забрудзілі аўтадарогу. Далей міліцыянт выйшаў з машыны і прапанаваў сыну спадарыні Таццяны праехаць у Другое аддзяленне міліцыі. Калі малады мужчына адмовіўся, капітан выклікаў кагосьці па рацыі на дапамогу. Вайсковы пенсіянер Анатоль Рэпіч стаў адной з ахвяраў закалоту.

Фота: Радыё Рацыя

Анатоль Рэпіч:

– Я яму кажу: “Выйдзі з машыны і пераканайся, куды я кідаю снег”. Ён пачуў, выйшаў з машыны і гаворыць: “Мне няма да каго тут падыходзіць”. Я адрэагаваў, можа, троху ў грубай форме. Але мы што, не людзі? Не скажу, што ўсе супрацоўнікі ДАІ нягоднікі. Сярод міліцыянтаў, перакананы, вельмі шмат годных людзей. Я сутыкаўся з такімі і па працы, і проста так. Заўжды пытанні вырашаліся, усё было добра. Але, як кажуць, няма роду без выроду.

Потым ніадкуль з’явіліся каля 9 міліцыянераў. Яны накінуліся на гаспадароў дома і пачалі збіваць людзей. На малодшага Рэпіча чатыры міліцыянты апраналі кайданкі. Сведкай расправы над сваім мужам стала настаўніца англійскай мовы Яўгенія Рэпіч.

“Я была ў шоку ад таго, што дзеецца. Мы ж не злачынцы якія, што здзяйсняюць правапарушэнне. Мы працавалі ўсёй сям’ёй, каб людзям было нармальна хадзіць. Я б ніколі раней не падумала, што міліцыя можа паводзіць сябе такім чынам”, — падзялілася ўражаннямі ад здарэння Яўгенія Рэпіч. Дзяўчыне ад усяго ўбачанага стала кепска. На відэа бачна, як яна страціла прытомнасць. Потым Яўгенію занеслі ў хату выпадковыя мінакі, што апынуліся побач.

Як распавёў Анатоль Рэпіч, ён прасіў людзей у форме не заламваць яму рукі, бо мае праблемы з храбтом. Але праваахоўнікі працягвалі збіваць і лупцаваць грамадзяніна па назе, спрабуючы паваліць на зямлю.

“Я сустракаўся з кіраўніцтвам Гомельскай ДАІ. Усе адэкватныя і вельмі прыязныя людзі. Кіраўніцтва пастаянна выбачалася за паводзіны падначаленых. Я спадзяюся, што справядлівасць будзе. Безадказных міліцыянтаў, якія перавысілі службовыя паўнамоцтвы, трэба пакараць”, — заўважыў Анатоль Рэпіч.

У прэс-рэлізе Гомельскай Дзяржаўтаінспекцыі зазначаецца, што ініцыятарамі здарэння сталі менавіта чальцы сям’і Рэпічаў. З дакумента вынікае, што грамадзяне забрудзілі праезджую частку снегам, не рэагавалі на заўвагі міліцыянта і брыдкасловілі. За гэтыя правіны на сына Анатоля Рэпіча склалі некалькі адміністрацыйных пратаколаў. Грамадскасць бы не даведалася ніколі пра інцыдэнт, калі б не суседзі са шматпавярховіка, які знаходзіцца насупраць месца здарэння. Яны адзнялі канфлікт на відэа і выклалі ў ютуб.

Паводле belaruspartisan.org

 

Darya

View Comments

Share
Published by
Darya

Recent Posts

Павел Ferenc: праз музыку я разумею свет

Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…

2 дні ago

Ад сметніка да фотазоны. Як жыхары простага шматпавярховіка мяняюць сваё асяродзе

Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…

1 тыдзень ago

Абмен раслінамі ў “Таполі”: каб зялёнага было больш

Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…

2 тыдні ago

Суботнік – гэта проста. Як берасцейцы паляпшаюць сваё наваколле

Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…

2 тыдні ago

Ад маркету да фотастудыі: як Даша Сідарэнка змяняе культурнае жыццё Берасця

Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…

3 тыдні ago

Вікторыя Цэкат – арганізатарка фотадня для мам з “Без межаў”

Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…

3 тыдні ago