Моладзь

Як паменшыць час чакання?

Як часта мы сутыкаемся з тым, што нам даводзіцца кагосьці ці чагосьці чакаць? Гэта так раздражняе, але нічога зрабіць з гэтым немагчыма… ці ўсё ж магчыма?

Аўтобусы, што ходзяць не па раскладзе, доўгія чэргі ў крамах, паліклініках, банках, сябры, якія вечна спазняюцца, бязлітасна крадуць наш час і нервы.

А, насамрэч, колькі ўсяго рознага можна рабіць, пакуль чакаеш! Няхай вашае чаканне не будзе падобна смерці : )

1. Чытайце кнігі. Проста бярыце кнігу з сабой, куды б вы не ішлі, бо чытаць можна практычна дзе заўгодна.

2. Самаадукацыя. Бярыце з сабой навуковыя матэрыялы ці, напрыклад, канспекты лекцый. Канешне, гэта не такая займальная літаратура як мастацкая, але магчыма, больш карысная для вас у нейкі пэўны адрэзак вашага жыцця.

3. Фізічныя практыкаванні. Так, вы не будзеце бегаць ці рабіць практыкаванні. Але размінаць шыю, кісці рук ці пальцы можаце спакойна.

4. Працуйце. Калі ў вас ёсць ноўтбук ці ваш тэлефон можа забяспечыць вам магчымасць працаваць — працуйце. Так вы эканоміце час для іншых спраў, больш цікавых для вас спраў.

5. Слухайце аўдыёкніжкі. Варыянт для тых, хто не любіць чытаць.

6. Слухайце добрую музыку. Гэта падыме ваш настрой і падорыць вам станоўчыя эмоцыі.

Пакінуць адказ