Categories: Адукацыя

Беларуская мова не запатрабавана ва ўніверсітэтах

Ва ўніверсітэтах краіны спыняецца набор па спецыяльнасцям, якія звязаны з беларускай мовай.

У Магілёве больш не будуць рыхтаваць педагогаў беларускай, а ў Менскім педагагічным закрытыя адразу 4 спецыяльнасці беларускай філалогіі.

У Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце вялікая рэформа — зачыняюцца сем педагагічных спецыяльнасцяў. Дзіўным чынам атрымалася, што на чатырох з іх рыхтавалі менавіта філолагаў беларускай мовы. Пры гэтым набор на спецыяльнасці, па якіх рыхтуюцца выключна расейскамоўныя філолагі, не скарочаны.

У прыватнасці, у наступным годзе ў БДПУ вырашылі адмовіцца ад падрыхтоўкі педагогаў па спецыяльнасцях «Беларуская мова і літаратура», «Беларуская мова і літаратура. Нямецкая мова», «Беларуская мова і літаратура. Ангельская мова», а таксама спецыялістаў у беларускамоўнай журналістыцы. Акрамя гэтага, ва ўніверсітэце прыпыняюць навучанне гісторыкаў-географаў.

БДПУ

Цяпер галоўны педагагічны ўніверсітэце краіны будзе рыхтаваць настаўнікаў беларускай мовы толькі па двух спецыяльнасцях. Расейскай мове будуць навучаць на трох спецыяльнасцях, дзве з якіх звязаныя для прэстыжнасці яшчэ і з кітайскай і італійскай мовамі. Замест гісторыкаў і філолагаў у БДПУ будуць рыхтаваць біёлагаў і лагапедаў — менавіта такія спецыяльнасці адчыняцца ў 2012 годзе ва ўніверсітэце.

«План прыёму застаўся прыблізна на ўзроўні 2011 года», — заявіў Interfax.by адказны сакратар прыёмнай камісіі БДПУ Сяргей Якавенка. У 2012 годзе, паводле яго словаў, на дзённую форму навучання возьмуць каля 2630 чалавек (915 на бюджэт і 1715 платнае).

Выпадак з БДПУ — не адзіны. Напрыклад, Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Аркадзя Куляшова нядаўна абвясціў, што збіраецца адмовіцца ад прыёму студэнтаў на шэраг гуманітарных спецыяльнасцяў. У лік зачыненых трапіла і спецыяльнасць з профільнай беларускай мовай.

Як піша «Народная Воля», сёлета не будзе прыёму студэнтаў на «беларускую і расейскую мовы», «гісторыю рэлігіязнаўства», «пачатковую адукацыю і выяўленчае мастацтва».

З рэкамендацыі Мінадукацыі, магілёўскі ўніверсітэт таксама плануе скараціць лік бюджэтных месцаў для эканамістаў, юрыстаў, журналістаў і настаўнікаў фізкультуры.

МГУ

Дык чаму ж тады ўніверсітэты адмаўляюцца ад набору на спецыяльнасці, звязаныя менавіта з беларускай мовай?

Нядаўна Міністэрства адукацыі запатрабавала ад ВНУ скараціць набор на педагагічныя спецыяльнасці на 14%. Гэтым можна патлумачыць агульны трэнд на адмову ад прыёму будучых выкладчыкаў. Але аналіз папулярнасці настаўніцкіх спецыяльнасцяў дае несуцяшальную карціну.

У тым самым педагагічным ўніверсітэце ўступная кампанія мінулага году на факультэце беларускай і расейскай філалогіі скончылася фактычным правалам. Не знайшлося жадаючых вучыцца на пяці бясплатных месцах па спецыяльнасці «Беларуская мова і літаратура. Нямецкая мова» і чатырох чалавек на бюджэт для спецыяльнасці «Беларуская мова і літаратура. Расейская мова і літаратура». Дарэчы, менавіта ад набору на гэтыя спецыяльнасці сёлета адмаўляюцца ў БДПУ.

Не лепей сітуацыя і ў іншых ВНУ краіны. Напрыклад, у Берасцейскім дзяржаўным універсітэце: там на спецыяльнасць «Беларуская мова і літаратура. Замежная мова (ангельская)» філалагічнага факультэту ў 2011 ніводзін абітурыент так дакументы і не падаў. Вучыцца на выкладчыка ніхто не пажадаў, і 9 бюджэтных месцаў засталіся вольнымі. Верагодна, у 2012 годзе БрДУ таксама адмовіцца ад набору на гэту спецыяльнасць.

БрГУ

Паводле generation.by

БрГУ

dzedzich

Recent Posts

Павел Ferenc: праз музыку я разумею свет

Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…

4 дні ago

Ад сметніка да фотазоны. Як жыхары простага шматпавярховіка мяняюць сваё асяродзе

Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…

2 тыдні ago

Абмен раслінамі ў “Таполі”: каб зялёнага было больш

Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…

3 тыдні ago

Суботнік – гэта проста. Як берасцейцы паляпшаюць сваё наваколле

Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…

3 тыдні ago

Ад маркету да фотастудыі: як Даша Сідарэнка змяняе культурнае жыццё Берасця

Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…

3 тыдні ago

Вікторыя Цэкат – арганізатарка фотадня для мам з “Без межаў”

Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…

3 тыдні ago