Вось ужо скончыўся і 2 конкурс віктарын ад “Аазіса” і “Дзедзіча”. Нагадаем, што на гэты раз тэмай усіх віктарын была “Берасцейшчына”, то бок усё, што звязана з Берасцейскай вобласцю.
Цэлы месяц берасцейцы дасылалі свае адказы да нас, каб атрымаць галоўныя прызы – 3 флэшкі на 4 Гб.
Жадаючых было не мала, але правільна адказаць на ўсе пытанні давялося акурат тром чалавекам. Імёны гэтых герояў павіна ведаць уся Берасцейшчына, якую яны ведаюць лепш за астататніх, і можа нават, лепш за гугл. Дык вось нашыя пераможцы: Алесь Анішчук, Дзмітрый Дзмітрук і Дзмітрый Наўрось.
Хлопцы! Узнагарода чакае вас! Прыходзьце і атрымлівайце!
Дзякуем так сама ўсіх тых, хто дасылаў нам свае адказы і тых, каму трошкі не хапіла да перамогі. Гэта не апошнія віктарыны і ў вас будзе яшчэ шанец перамагчы!