Берасцейскі акадэмічны тэатр драмы падрыхтаваў святочную праграмму для берасцейцаў да дня Святога Валянціна.
14 лютага сімфанічны аркестр тэатра драмы і канцэртны аркестр “Няміга” выканаюць музыку з агульнавядомых кінастужак, сусветныя шлягеры: для саксафона, трубы і гітары, а таксама папулярныя італьянскія песні.
У канцэрце “Музычная феерыя кахання” прымуць удзел і салісты нацыянальнага акадэмічнага вялікага тэатра оперы і балета Беларусі Эдуард Мартынюк і Рыгор Палішчук.
Паводле virtual.brest.by