Да 29% павялічыцца кошт платнага навучання ў беларускіх ВНУ з 1 лютага. Міністэрства адукацыі правяло маніторынг прагнозу коштаў на платнае навучанне ў асобных ВНУ.
Як распавялі ў ведамстве, улічваючы звесткі маніторынгу, міністэрства рэкамендавала установам адукацыі павялічыць кошт платнага навучання з 1 лютага па параўнанні з дзеючым коштам па дзённай, завочнай, вячэрняй форме навучання ў памерах не больш за 29% з улікам «эканамічна абгрунтаваных затрат, неабходных для падрыхтоўкі спецыяліста па канкрэтнай спецыяльнасці (спецыялізацыі) у дадзенай навучальнай установе».
Паводле: nn.by