У музеі “Выратаваных мастацкіх каштоўнасцей” 3 лютага ў 16.00 адбудзецца адкрыццё гарадской выставы графікі «Адлюстраванне часу».
Наведвальнікі выставы змогуць убачыць працы творчых аб’яднанняў устаноў адукацыі горада Берасця. У рамках культурнага абмену ў выставе бяруць удзел школьнікі горада Львова (Украіна), юныя мастакі дзіцячай студыі выяўленчага мастацтва «Гармонія» Менскага цэнтра дадатковай адукацыі «Светач».
Экспазіцыя выставы будзе працаваць у музеі «Выратаваныя мастацкія каштоўнасці» з 3 лютага па 25 лютага 2012 г.. Урачыстае зачыненне гарадской выставы «Адлюстраванне часу» і ўзнагароджанне пераможцаў адбудзецца 25 лютага 2012 г. у 12.00.
Паводле virtual.brest.by