Тытаны цяжкай альтэрнатыўнай сцэны – AMATORY – рыхтуюць ашаламляльны ўдар з серыі канцэртаў, прысвечаных 10-годдзю сваёй творчай дзейнасці. Адзін з іх пройдзе ў Берасці.
Гэта будзе унікальнае і адзінае ў сваім родзе шоў, таму што канцэрт AMATORY зыграюць у пашыраным складзе. Спецыяльным госцем юбілейнага тура стане былы вакаліст гурта Ігар Капранаў. Гэта першы ў гісторыі гурта тур адразу з двума свабоднымі вакалістамі (Слава і Ігар).
Канцэртная праграма будзе складацца з хітоў з усіх студыйных альбомаў:
– Мы добра спрацаваліся са Славай, – кажа Ігар пра тое, як праходзіць падрыхтоўка да туру ў пашыраным фармаце. – Думаю, мы абярэм блок старых песень, якія былі запісаныя са мной, у якіх людзі прывыклі чуць мой голас. І будзе больш новы блок, са Славай. І яшчэ адзін блок, у якім мы разам са Славам будзем выконваць некаторыя песні. У нас у гэтым блоку будзе падзел вакальных партый … . На рэпетыцыях гэта гучыць выдатна і магутна! Будзе крута!
Нагадаем, што за 10 гадоў сваёй яркай кар’еры гэтая група выпусціла 5 студыйных альбомаў, канцэртны DVD і мноства сінглаў, дзяліла сцэну з Korn, Slipknot і Stone Sour.
Канцэрт пройдзе ў CLUB CITY. Квіткі можна набыць у бары Матрыкса (вул. Савецкая, 73) з 8 лютага. Кошт 60 000 – 80 000 рублёў.
Сустрэча Укантакце: http://vk.com/amatory_brest