5 лютага 2012 года ў горадзе над Бугам адбыўся конкурс чытачоў на польскай мове сярод школьнікаў, прысвечаны надыходзячаму Дню Святога Валянціна.
У спаборніцтвах чытачоў прынялі ўдзел навучэнцы АКЦ МОСТ, якія вывучаюць польскую мову. Яны чыталі вершы і ўрыўкі з празаічных твораў польскіх аўтараў, дэманструючы веданне польскай мовы, правільнасць вымаўлення, цікавасць і любоў да польскай літаратуры.
Галоўнай тэмай конкурснай праграмы пад назвай “Аmore” з’явілася, вядома ж, каханне.
Строгае журы, у склад якога ўваходзілі прадстаўнікі консульства Рэспублікі Польшча ў Берасці і педагогі, улічваючы меркаванне гледачоў, пасля заканчэння конкурсу назвалі імёны пераможцаў. Імі сталі Міхаіл Рэуцкі, Яна Андрушкевіч, Яна Котава. Усе ўдзельнікі былі ўзнагароджаны каштоўнымі падарункамі.
Відэа з конкурса можна паглядзець тут.