Асветніцкая ўстанова «Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый» запрашае беларускіх спецыялістаў у галіне вышэйшай адукацыі на ўдзел ў праграме “Еўразвяз і Беларусь: дзелімся досведам” і паездку ў Брусэль.
Падчас візіту беларускія спецыялісты атрымаюць магчымасць наладзіць кантакты з калегамі з вядучых ВНУ Бельгіі, сустрэцца са спецыялістамі, якія займаюцца пытаннямі супрацоўніцтва з Беларуссю ў Еўрапейскай камісіі, Знешнепалітычнай дыпламатычнай службе ЕЗ ды інш., а таксама ўзяць удзел у круглым стале, прысвечаным Балонскаму працэсу.
У сакавіку 2012 г. па выніках конкурснага адбору Бельгію наведае група з пяці беларускіх спецыялістаў у пытаннях адукацыі.
Запрашаем да ўдзелу прадстаўнікоў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, навукоўцаў і даследчыкаў, выкладчыкаў ВНУ і прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый, якія займаюцца пытаннямі вышэйшай адукацыі.
Гасціннай арганізацыяй у Брусэлі выступае «Офіс за дэмакратычную Беларусь» ((ОДБ), Брусель, Бельгія), які бярэ на сябе ўсе падарожныя выдаткі, уключаючы консульскі збор за візы, страхоўку, квіткі і пражыванне.
Каб паўдзельнічаць у праграме неабходна запоўніць анкету і адаслаць на адрас сеціўнай пошты: oeec.ngo@gmail.com не пазней за 18 лютага 2012 г.
З кандыдатамі, якія будуць абраны для правядзення сумоўя, звяжацца супрацоўнік праграмы ў Мінску не пазней за 22 лютага.
Па ўсіх пытаннях звяртацца да Святланы Зінкевіч, дырэктара асветніцкай установы “Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый”, які забяспечвае інфармацыйна-тэхнічную дапамогу па арганізацыі стажыроўкі ў Мінску.
Кантактны тэлефон: (029) 683 06 97, а таксама па адрасе сеціўнай пошты, прыведзеным вышэй.
Дадатак: Anketa_bel education final (анкета кандыдата)
Больш падрабязную інфармацыю па праекце можна знайсці на сайце ОДБ у раздзеле “Беларусь і ЕЗ: дзелімся досведам”
З надзеяй на супрацоўніцтва і найлепшымі пажаданнямі!
Праграма прызначана для грамадзян Рэспублікі Беларусь. Аўтары праекта заахвочваюць да актыўнага ўдзелу незалежных экспертаў, а таксама супрацоўнікаў дзяржаўных устаноў.
Праграма адукацыйных візітаў і круглых сталоў: “ЕЗ і Беларусь: дзелімся досведам” – праект “Офіса за дэмакратычную Беларусь” (Брусель, Бельгія), які ажыццяўляецца ў партнёрстве з Беларускім інстытутам стратэгічных даследаванняў (Вільнюс, Літва), грамадскай арганізацыяй «Беларускі саюз транспартнікаў» (Мінск, Беларусь) і асветніцкай установай “Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый” (Мінск, Беларусь) за падтрымкай Еўрапейскай камісіі. Мэта праекта – паглыбленне сувязей і абмен досведам паміж беларускімі спецыялістамі ў галіне энергетыкі, транспарту і адукацыі з іх калегамі з Еўразвяза і краін «Усходняга партнёрства».
Паводле democraticbelarus.eu
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…