Новая акцыя стартавала ў Берасцейскай абласной бібліятэцы імя М. Горкага. Мэта яе – прылучыць да бібліятэкі новых чытачоў, асабліва школьнікаў.
Акцыю “Прывядзі сябра!” праводзіць аддзел літаратуры для дзяцей і юнакоў, які сёння мае ў Берасці самы вялікі фонд літаратуры для школьнікаў (толькі ў 2011 году тут атрымалі больш 3600 новых кніг). Мэта акцыі – прылучыць да бібліятэкі як мага больш новых чытачоў, асабліва школьнікаў.Але прыняць удзел могуць не толькі дзеці, але і дарослыя.
Умова акцыі вельмі простая – трэба прывесці з сабой сябра, які запішацца ў бібліятэку. За кожнага новага чытача ўдзельнік атрымае прыемныя бонусы, якія не прадугледжаны правіламі карыстання бібліятэкай. Напрыклад, ён зможа ўзяць з чытальнай залы на некалькі дзён любыя часопісы, аўдыёкніжкі і CD-дыскі. Самы актыўны ўдзельнік будзе ўзнагароджаны каштоўным кніжным падарункам. Працягнецца акцыя да 1 красавіка.
Паводле zarya.by