Семінар па напісанні ралявых гульняў жывога дзеяння пройдзе 18-19 лютага 2012 года ў Мінску. Запрашаюцца ўсе жадаючыя.
Для каго:
– Для тых, хто мае вопыт удзелу ў ралявых гульнях;
– Для тых, у каго ёсць свая ідэя і хто шукае аднадумцаў для яе рэалізацыі;
– Для тых, хто хоча прыняць удзел у стварэнні гульні.
Для чаго:
– Рабіць гульні ў камандзе;
– Дзяліцца вопытам;
– Рэалізаваць даўнія задумкі гульняў.
Што плануецца:
Да пачатку семінара мы збіраем заяўкі на ўдзел і на стварэнне гульняў.
Прыкладны план мерапрыемства:
1. Прэзентацыя семінара
2. Пяціхвілінныя прэзентацыі заяўленых ідэй гульняў
3. Фарміраванне груп вакол ідэй
4. Распрацоўка гульняў у групах
5. Прэзентацыя і абмеркаванне вынікаў работы груп
6. Складанне календара гульняў
Арганізатары пакідаюць за сабой права змяняць план у бок пашырэння праграмы.
Як патрапіць на семінар:
Запоўніце онлайн-форму для рэгістрацыі ў якасці ўдзельніка.
Калі Вы жадаеце заявіць гульню для распрацоўкі на семінары, у вольнай форме апішыце сваю ідэю, стан у якім знаходзіцца яе рэалізацыя, тое, якая дапамога Вам неабходная для яе завяршэння, і адпраўце на email larp-up (сабака) googlegroups.com
Калі ідэя “накшталт як ёсць”, але ў вас есць цяжкасці ў яе апісанні, паспрабуйце скарыстацца планам .
Арганізатары
LARP-фабрыка avis_alba, Aliona (ПАСАДУ *), 4ert, Uwe, Alef_Nevermind, Arthur de Gorn, tata smoliak, Надзея Алёхіна (ПАСАДУ *), Дзіма Багданаў. * ГА “Адукацыйны цэнтр ПОСТ
Паводле Адукацыя.інфо