Categories: Тэзаўрус

Беларусы прыдумалі новае слова

Хаця рэч ужо зусім не новая і звычайная для беларускага грамадства для яе вынайшлі новую назву – і хто кажа, што беларуская мова амаль мёртвая?))

Слова, праўда, атрымалася крыху недарэчнае…

Усё пачалося з таго, што Леанід Дранько-Майсюк, вядомы беларускі паэт, аўтар песні “Полька беларуская”, пісаў апавяданне. І нешта ён не ўпадабаў ні “мабільнік”, ні “сотавы тэлефон”.

“Неяк пісаў апавяданне “На Каляды, на Каляды”, – распавядае Дранько-Майсюк. – Трэба было ўжыць выраз “сотавы тэлефон”. А дужа мне гэты выраз не спадабаўся! Спачатку я прыдумаў на замену “ручны тэлефонік”, а потым – “далькажык”. І я ўсіх вучу так казаць. У хаце рабілі рамонт цудоўныя жанчыны-маляркі. Дык і яны за месяц навучыліся казаць “далькажык”. А “позвонить по мобильнику” я перакладаю як “падалькажыць па далькажыку”.

Акрамя таго, Леанід Дранько-Майсюк прысвяціў далькажыку цэлую аповесць. Знайсці яе можна тут.

Darya

Share
Published by
Darya

Recent Posts

Тувінская і мангольская музыка ад вулічнага музыкі Аляксея

Аляксей абраў для сябе вельмі незвычайныя інструменты і стыль спеваў. Ён лічыць, што важна прасоўваць…

1 дзень ago

Усе дарогі вядуць у Brasilena

Усё нестабільна, у жыцці стрэс Але сталасць тонка: У нас ёсць кава на вагу Ад…

3 дні ago

Саксафаніст Аляксандр: джаз і класіка на вуліцах Берасця

Вулічныя музыкі – гэта сапраўдныя мастакі, якія робяць наша жыццё больш яркім і насычаным. Яны…

3 дні ago

Выратаваныя і страчаныя сінагогі Берасця

У гісторыі Берасця складзена неверагодная мазаіка культурнай спадчыны, у якой асаблівае месца займаюць сінагогі, якія…

6 дней ago

У пошуках смакавых скарбаў: кулінарнае падарожжа па сталовых горада

Сёння мы вырашылі адправіцца ў кулінарнае падарожжа па сталовых горада, каб высветліць, якія з іх…

6 дней ago

DD11: гастранамічны аазіс у цэнтры Берасця

У непрыкметным куточку Берасця, на вуліцы Дзмітрыя Данскога, 11, паўстала ўнікальная гастранамічная ініцыятыва, якая ўжо…

6 дней ago