Беларускі дзяржаўны універсітэт імя Максіма Танка зачыняе шэраг спецыяльнасцяў, чатыры з якіх звязаны з беларускай філалогіяй. Ці сапраўды конкурс на іх адсутнічаў?
Па словах прадстаўнікоў БДПУ, гэта сапраўды так – сёлета конкурс на гэтыя спецыяльнасці адсутнічаў.
Ці сапраўды студэнты не хочуць вывучаць беларускую мову? Па дадзеных, якія агучыла Тамара Мацкевіч, намесніца старшыні грамадскага аб’яднання “Таварыства беларускай школы”, конкурс на “беларускія” спецыяльнасці ў галоўнай педагагічнай ВНУ краіны быў не самым маленькім.
Як зрабіць беларускую мову папулярнай? Пра гэта ў студыі TUT.BY-ТВ Аляксей Вайткун і Вольга Карэліна размаўлялі з Вольгай Ціхановіч, маркетолагам, аўтарам праекта “Смак беларускай мовы”.
Паводле tut.by
У загалоўку яўна не стае аднаго слова – “Дзеці ЗДРАДНІКАЎ лічаць, што гаварыць па-беларуску небяспечна”. У нармальных сем’ях дзеці жывуць іначай, а колькасць нічога не вырашае, бо ўсе ведаюць, што гаўна ў прыродзе болей за золата. Галоўнае, навучыцца выбіраць золата, а не браць, чаго больш. А як дапамагчы разьвіцьцю мовы? Наіўнае пытаньне ў краіне, дзе зачынены ЎСЕ беларускія школы, а унівэрсітэты й каледжы нават не адчыняліся. Дый лепшай дапамогай мове будзе крымінальная адказнасць за выразы кшталту “эці беларускамоўныя”, “эці сьвядомыя”.
І яшчэ, пра родную мову ў моладзевай музыцы гутарку сёньня (27.03.12) вядзе зь Вітаўтам Мартыненкам на 8-м тэлеканале праграма “Бульбокс” (23.25). Паўтор 30.03.12.
Памылка. Паўтор перадачы “Бульбокс” з Мартыненкам не 30-га, а 29-га ў 23.05. Учора было строма!
У каго не апынулася тэлевізара пад рукой, згаданая тут перадача «Бульбокс» стаіць у сеціве vimeo.com/39188206