Моладзь

Беларуская моладзь адмовілася ад TV і газет

Ні тэлебачанне, ні газеты ўжо не задавальняюць моладзь, якая ўсё часцей выбірае інтэрнет, як лепшы сродак СМІ – болей за двух трацін атрымліваюць інфармацыю з сусветнай сеткі.

Аб гіганцкім падзенні цікаўнасці ў газетах і тэлебачання сведчаць новыя дадзеныя Незалежнага інстытуту сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледаванняў (Вільня).

Надоечы інстытут прэзентаваў даклад «Рынак працы і працоўныя адносіны для жанчын і моладзі ў Беларусі». У ім раскрываецца стаўленне беларусаў да розных крыніц інфармацыі.

Высветлілася, што цяпер найбольш папулярная крыніца інфармацыі ў Беларусі — тэлебачанне. Менавіта гэты від СМІ пазначылі 75,7% рэспандэнтаў пры адказе на пытанне «адкуль Вы ў асноўным атрымліваеце інфармацыю?»

А вось маладыя людзі маюць іншы адказ на гэтае пытанне. Для 70% людзей ва ўзросце ад 18 да 19 гадоў і для 62% ва ўзросце ад 20 да 24 гадоў галоўнай крыніцай інфармацыі з’яўляецца Інтэрнэт. Тэлебачанне глядзяць 16% і 22% адпаведна. Гэты СМІ заняў другое месца сярод галоўных крыніцаў інфармацыі ў моладзі.

На трэцім месцы — знаёмыя і сябры. А вось газеты ці радыё зусім нецікавыя новаму пакаленню. Іх час ад часу праглядаюць максімум 4–6% маладых людзей з Беларусі.

Атрымліваецца, што Інтэрнэт — месца, адкуль бяруць інфармацыю 7 з 10 маладых беларусаў ці траціна ўсяго насельніцтва краіны. Не дзіўна, што сацыёлагі кажуць: «Інтэрнэт стаў граць вельмі істотную ролю ў жыцці моладзі». Пры гэтым карыстаюцца Інтэрнэтам болей за паловы эканамічна актыўнага насельніцтва краіны.

Паводле generation.by

Пакінуць адказ