Categories: Моладзь

Сёння Дзень святога Валянціна

Вялікае свята для ўсіх, хто мае сваю другую палову і хоча зрабіць ёй ці яму што-небудзь прыемнае. Свята, што прыйшло да нас з даўняй даўніны ў выглядзе маленькіх вялянцінак.

Пра гэтае свята мабыць ужо ўсе ўсё ведаюць. Яго легенда ды гісторыя вядома ўсім і кожнаму, таму сёння пазнаёмім вас з некаторымі цікавымі фактамі, звязанымі з гэтым днём.

1. У 1537 годзе кароль Англіі Генрых VIII выдаў указ, зрабіўшы дзень святога Валянціна дзяржаўным святам.

2. Самы папулярны падарунак да Дня ўсіх закаханых – гэта шакаладныя цукеркі ў форме сэрца.

3. Кожны год па ўсім свеце дораць больш 50 мільёнаў руж.

4. Штогод, 14 лютага, у Верону (горад, дзе жылі героі трагедыі Шэкспіра, Рамэо і Джульета), прыходзіць больш за 1000 лістоў, адрасаваных Джульеце.

5. 9 000 000 людзей у ЗША дораць валянцінкі сваім хатнім жывёлам.

6. 85% усіх валянцінак скупляюць жанчыны.

7. Аляксандр Г. Бэл падаў заяўку на патэнт на тэлефон, які ён назваў «удасканаленым тэлеграфам», у Дзень Святога Валянціна ў 1876.

8. 73% людзей, якія купляюць кветкі на Дзень усіх закаханых – мужчыны, і 27% – жанчыны.

9. У гэты дзень, як ні дзіўна, рамантыка на апошнім месцы. Хоць і прынята лічыць, што шчодрыя падарункі ў гэты дзень выкліканы каханнем ці пачуццямі блізкімі да яго, але даследаванні паказалі, што самыя дарагія падарункі дораць настаўнікам, дзецям, мамам, і толькі потым каханым.

10. Больш за ўсё прэзерватываў прадаецца ў Дзень Святога Валянціна. Адна з кампаній вытворцаў падлічыла, што ў гэты дзень попыт на дадзены тавар вырастае на 25%. Аднак, тэсты на цяжарнасць часцей за ўсё купляюць у сакавіку. Усё ж такі Дзень Закаханых са сваім рамантычным настроем дае пра сябе ведаць.

Фота: generation.by

 

Darya

Share
Published by
Darya

Recent Posts

Павел Ferenc: праз музыку я разумею свет

Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…

2 дні ago

Ад сметніка да фотазоны. Як жыхары простага шматпавярховіка мяняюць сваё асяродзе

Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…

1 тыдзень ago

Абмен раслінамі ў “Таполі”: каб зялёнага было больш

Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…

2 тыдні ago

Суботнік – гэта проста. Як берасцейцы паляпшаюць сваё наваколле

Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…

2 тыдні ago

Ад маркету да фотастудыі: як Даша Сідарэнка змяняе культурнае жыццё Берасця

Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…

3 тыдні ago

Вікторыя Цэкат – арганізатарка фотадня для мам з “Без межаў”

Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…

3 тыдні ago