Дзяржкантроль зацікавіўся працай установаў дадатковай адукацыі. Праверка на Віцебшчыне паказала, што палову гурткоў дзеці наведваюць мала.
Камітэт дзяржаўнай бяспекі праверыў сем установаў дадатковай адукацыі — пяць у Віцебску і па адным у Лёзненскім і Бешанковіцкім раёнах.
Сярод парушэнняў правяральшчыкі адзначылі адсутнасць тыпавых штатных раскладаў і нарматываў, фармальнае стварэнне гурткоў, правядзенне заняткаў пры адсутнасці праграм.
Так, у краязнаўчым гуртку “Мая малая Радзіма” ў Палацы творчасці дзяцей і моладзі Чыгуначнага раёна Віцебску заняткі не праводзіліся. На думку Дзяржкантролю, група ўкамплектаваная фармальна, а замест гуртковых заняткаў кіраўнік прыглядаў за дзецьмі, якія самастойна займаліся на трэнажорах. На занятках гуртка “Спартовыя гульні” Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Кастрычніцкага раёна Віцебску падчас маніторынгу знаходзіліся 4 з 12 залічаных школьнікаў. Самога кіраўніка гуртка падчас заняткаў у спартовай зале не было. Пры паўторным наведванні праз два дні заняткі наогул не праводзіліся.
Пытанне пра патрэбнасць такіх гурткоў, безумоўна, спрэчнае. Але ці тыя гэта пытанні, якімі павінен займацца Камітэт дзяржаўнай бяспекі?
Паводле: euroradio.fm
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…