Categories: Еўраклуб

Летнік для школьнікаў у Баўгарыі

Амерыканскі універсітэт у Баўгарыі запрашае школьнікаў 14 – 18 гадоў, якія маюць узровень англійскай мовы intermediate альбо вышэй, на адукацыйный летнік у Благаеўград.

Сайт праграмы

Амерыканскі універсітэт у Баўгарыі праводзіць свой штогадовы адукацыйны летнік ў горадзе Благаеўград, Баўгарыя. Летнік адкрыты для школьнікаў 14 – 18 гадоў, якія маюць узровень англійскай мовы intermediate альбо вышэй. Праграма ўключае ў сябе навучальныя курсы, якія развіваюць і паляпшаюць навыкі студэнтаў у такіх галінах, як творчасць, бізнес, тэатр, журналістыка, інфармацыйныя тэхналогіі і грамадскія працы. Дзённыя заняткі, спорт, мастацтва і рамёствы, экскурсіі, кіно і дыскатэкі і іншыя мерапрыемствы таксама ўключаны ў праграму летніка, каб зрабіць яго больш інтэнсіўным і цікавым. Настаўнікі, якія з’яўляюцца носьбітамі англійскай мовы, уцягнуць студэнтаў у праекты, абмеркаванні і абмен ідэямі, што істотна палепшыць іх гутарковую англійскую мову.

Тыя студэнты, якія паспяхова завершаць праграму і не парушаць правілы летніка атрымаюць сертыфікат аб праходжанні курса ад Амерыканскага ўніверсітэта ў Балгарыі.

Дзве сесіі лета 2012

• 3-тыднёвы летнік, 1-21 ліпеня 2012, унёсак: 630 еўра
• 2-тыднёвы летнік, 22 ліпеня – 04 жніўня 2012, унёсак: 420 еўра

Зборы ўключаюць у сябе:

• Разнастайныя акадэмічныя заняткі раніцай
• Спорт і актыўны адпачынак
• Навучальныя матэрыялы
• Доступ да AUBG кампутарных лабараторый
• Корпус, у якім жывуць студэнты, і ежу 3 разы на дзень
• Экскурсіі ў выхадныя дні
• Уваходныя квіткі ў культурныя і спартыўныя збудаванні

Тэрмін падачы заявак: 10 чэрвеня 2012 г.

Настаўнікі, якія прывязуць 10 студэнтаў у летнік, атрымаюць бясплатнае жыллё і харчаванне. Выкладчыкі англійскай мовы, якія прывязуць 10 студэнтаў у летнік, атрымаюць запрашэнне да ўдзелу ў TOEFL / SAT падрыхтоўчых курсаў бясплатна.

Дадатковая інфармацыя, правілы летніку, рэгістрацыйныя формы і фатаздымкі з папярэдняга летніку па адрасе: www.aubg.bg/camp

Кантактная асоба: Mrs. Nadejda Afendova, дырэктар летніка

Тэл: +359-73- 888212, факс: +359-73- 888161, e-mail: nadia@aubg.bg

Паводле Адукацыя.інфо

Благаеўград

dzedzich

Share
Published by
dzedzich

Recent Posts

Павел Ferenc: праз музыку я разумею свет

Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…

4 дні ago

Ад сметніка да фотазоны. Як жыхары простага шматпавярховіка мяняюць сваё асяродзе

Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…

2 тыдні ago

Абмен раслінамі ў “Таполі”: каб зялёнага было больш

Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…

3 тыдні ago

Суботнік – гэта проста. Як берасцейцы паляпшаюць сваё наваколле

Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…

3 тыдні ago

Ад маркету да фотастудыі: як Даша Сідарэнка змяняе культурнае жыццё Берасця

Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…

3 тыдні ago

Вікторыя Цэкат – арганізатарка фотадня для мам з “Без межаў”

Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…

3 тыдні ago